Літвіноўская Алеся, Лабадзенка Глеб. 20 крокаў да беларускай мовы

Літвіноўская Алеся, Лабадзенка Глеб. 20 крокаў да беларускай мовы
11.90 р.
Вага: 620 г
Памеры: 200x210 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мінск: Медыял, 2016. — 168 с. + 24 іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6914-34-1

Выданне падрыхтавалі выкладчыкі курсаў “Мова Нанова” Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Аснову склалі матэрыялы з заняткаў, “апрабаваныя” ў 10 гарадах Беларусі. У кнізе робіцца ўхіл у практычнае выкарыстанне беларускай мовы, таму большасць слоўнікавых словаў мае прыклады ўжывання. Апроч таго, кожныя заняткі маюць граматычны дадатак і заданні для самаправеркі. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


Сайт курсаў Мова Нанова


          Рыгор Барадулін

          Нанова!
          (На адкрыцьцё курсаў “Мова Нанова”)

          Немінуча,
          Гаюча,
          Нанова
          Раскрываецца шчырае слова.
          Мова маці —
          Крыніца сьвятая —
          Да вытокаў
          Намеры вяртае.
          Як высокія мроі,
          Аблокі
          Думкі неба
          Ратуюць ад сьпёкі.
          Мы на гэтым сьвеце
          Павінны
          Гадаваць мову
          Роднай Айчыны.

          13.01.2014

ЗМЕСТ



ПРАДМОВА


ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ


Раім паглядзець:
Бушлякоў Юрась. Жывая мова
22.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бушлякоў Юрась. Жывая мова

“Жывая мова” — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на радыё “Свабода” аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.

Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік
14.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 12)

Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік

Гэтая кніга ўяўляе зь сябе перавыданьне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданьне якога зьявілася ў 1928 годзе. Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са “Словаря белорусского на речия” I. Насовіча, “Смоленского областного словаря” У. Дабравольскага, “Беларуска-польска-рускага слоўніка” Я. Ціхінскага, “Віцебскага краёвага слоўніка”, “Практычнага вайсковага слоўніка”, рукапісных слоўнікаў П. Шпілеўскага i С. Мядзьведзкага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных наватвораЛ перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.


Каб купіць Літвіноўская Алеся, Лабадзенка Глеб. 20 крокаў да беларускай мовы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".