Льюіс Клайв Стэйплз. Лісты Круцяля

Льюіс Клайв Стэйплз. Лісты Круцяля
13.50 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Аповесць / Пераклад з англійскай Францішак Корзун. — Мінск: Галіяфы, 2015. — 176 с.

ISBN 978-985-7021-83-3

Пераклад зроблены паводле выдання:
Lewis C. S. The Screwtaper Letters : Annotated Edition. New York : HarperOne, An Imprint of HarperCollins Publishers, 2013.

У аповесці Клайва Стэйплза Льюіса (1898—1963) “Лісты Круцяля” (1941) стары дасведчаны д’ябал Круцель, які займае важную пасаду ў бюракратычным апараце пекла, дае парады свайму пляменніку, спакусніку-пачаткоўцу Чарнобліку, як найбольш эфектыўна схіляць людзей да зла, каб зрабіць іх пажывай для пекла. Разглядаючы ў парадаксальным святле — з гледзішча д’ябла — самыя розныя сферы чалавечага жыцця (каханне, сяброўства, дачыненні бацькоў і дзяцей, страхі, амбіцыі, духоўныя пошукі, палітычныя перакананні, гастранамічныя звычкі і г. д.), Льюіс змог дасягнуць таго, чаго раней не ўдавалася нікому: прымусіў нячыстую сілу папрацаваць на ніве апалогіі хрысціянства.

У кнігу ўвайшлі таксама пазнейшае эсэ “Круцель прапануе тост” (1959) і агульная прадмова Льюіса да абодвух твораў (1961).


ЗМЕСТ



ПРАДМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА


ПРАДМОВА АЎТАРА


ФРАГМЕНТ З КНІГІ


ПРА АЎТАРА

Клайв Стэйплз Льюіс / Clive Staples Lewis (1898—1963) нарадзіўся ў Белфасце. Займаўся вывучэннем літаратуры позняга Сярэднявечча, напісаў шэраг навуковых прац, сярод якіх “Алегорыя кахання” (1936), “Уводзіны ў “Страчаны рай” (1942), “Адкінуты вобраз” (1964).

Аўтар раманаў “Вяртанне паломніка” (1933), “Перыландра” (1943), “Агідная сіла” (1946), аповесцяў “Лісты Круцяля” (1941), “Вялікі развод” (1945), эсэістычных трактатаў “Праблема болю” (1940), “Цуды” (1947), “Проста хрысціянства” (1952), “Роздумы над псалмамі” (1958), “Чатыры любові” (1960). Самы знакаміты твор Льюіса — казачны цыкл “Хронікі Нарніі” (1950—1956).

Памятная пліта ў гонар Льюіса ўсталяваная ў Кутку паэтаў у Вэстмінстэрскім абацтве ў Лондане.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі


Раім паглядзець:
Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка
23.90 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія “Уладар пярсцёнкаў) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў “Хронік” на 41 мове. І вось першы том гэтай цудоўнай гісторыі ў перакладзе на беларускую.


Каб купіць Льюіс Клайв Стэйплз. Лісты Круцяля, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".