У недалёкім мінулым “партыйныя даследчыкі” малявалі жыццё былых савецкіх грамадзянаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі як адно працяглае катаванне злымі ворагамі, як знішчэнне беларускага народу. Насамрэч жа, калі параўнаць жыццё беларусаў “пад немцамі” са сталінскім тэрорам і русіфікацыяй 30-х гадоў, дык бачна, што тут адбывалася сапраўднае адраджэнне беларускай мовы і школы, беларускай царквы і беларускай культуры. Пра гэта чытачы даведаюцца з кнігі вядомага даследніка айчыннай культуры, доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Лыча. Праца разлічаная на шырокае кола чытачоў, бо і сёння людзі цікавяцца тым, што давялося перажыць нашаму народу ў часы акупацыі.