Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча
2.23 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Партрэт пісьменніка і чалавека: літаратуразнаўчае эсэ. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 208 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6941-86-6

Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышынь, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому — Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.


Артыкул пра аўтара ў Вікіпедыі


Вечная дарога Уладзіміра Караткевіча


     *****

Перш чым пачаць непасрэднае апавяданне, я павінен зрабіць некалькі тлумачэнняў. Найперш пра назву кнігі. Сяму-таму яна можа здацца прэтэнцыёзнай і нават містычнай. Але слова "ўзнясенне" трэба трактаваць "матэрыялістычна" — як узнясенне над сваім часам, узнясенне да вяршынь айчыннай і сусветнай літаратуры. Апрача таго, тут ёсць прамая "рэмінісцэнцыя", звязаная з Караткевічам. Калі на кінастудыі "Беларусьфільм" пачалі здымаць фільм па яго сцэнарыю "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", камусьці гэта назва здалася крамольнай, і фільм выйшаў (дакладней, не выйшаў, а надоўга лёг на паліцу) як "Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка". Новую назву Караткевіч успрыняў спакойна, з гумарам. Яна стала для яго нават сімвалам чагосьці асабістага. І калі ў 1980 годзе, пасля першага грознага прыступу хваробы, ён крыху акрыяў, я пажартаваў: "Ну вось, цяпер можна будзе пісаць кнігу "Жыціе і ўваскрэсенне Уладзіміра Караткевіча", ён разрагатаўся: "Ну — давай, давай! Няхай яно спраўдзіцца!" (Пачатак кнігі)


Каб купіць Мальдзіс Адам. Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".