Марціновіч Віктар. Возера Радасці

Марціновіч Віктар. Возера Радасці
9.00 р.
Вага: 340 г
Памеры: 130x200 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Раман / Пераклад з рускай Віталя Рыжкова. — Мінск : Кнігазбор, 2016. — 320 с.

ISBN 978-985-7144-51-8.

“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам падчас шпацыру праз зачараваны лес, дзе гісторыі пра каханне і сяброўства — усяго толькі партытура для сірэн. Раман ёсць панарамным люстрам, у якім адбіваюцца апошнія 20 гадоў. Люстрам, дзе кожны чытач пазнае аскепак свайго ўласнага Месяца.

“Возера Радасці” — пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“.


Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.


Пяць прычын прачытаць новую кнігу Віктара Марціновіча (Анастасія Анцімонік, BUDZMA.BY)

Віктар Марціновіч: Выгнаць мяне з літаратуры немагчыма. Я ўсё адно буду пісаць (Віталь Зублюк, Euroradio.by)


Фрагмент з кнігі


Раім паглядзець:
Бабкоў Ігар. Хвілінка
13.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Бабкоў Ігар. Хвілінка

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. За гэтую кнігу аўтар атрымаў гран-пры Прэміі імя Ежы Гедройца — 2014.


Каб купіць Марціновіч Віктар. Возера Радасці, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".