Мартысевіч Марыя. Сарматыя

Мартысевіч Марыя. Сарматыя
8.20 р.
Вага: 120 г
Памеры: 125x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Паэма / Марыя Мартысевіч. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с. : іл.

ISBN 978-985-7165-82-7

28 траўня 2019 году кніга атрымала прэмію "Кніга году" за 2018 год.

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо “Сарматыя” — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя качэўнікі, апісаныя яшчэ Герадотам. Іх плямёны засялялі Паўночнае Прычарнамор’е ў III–IV ст. н. э. Праз тузін стагоддзяў ад іх пачала весці свой род шляхта Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, адмяжоўваючыся такім чынам ад сялянскага саслоўя. Аўтарка паэмы спрабуе пачуць водгулле гэтага “старога добрага шляхецкага сарматызму” ў Беларусі XXI стагоддзя.


ПРА КНІГУ

Андрэй Хадановіч. Верш тыдня: Марыя Мартысевіч “З вогнішча – ліст…” (з паэмы “Сарматыя”) на сайце Budzma.by


ФРАГМЕНТ З ПАЭМЫ

          XX

          ...Мора сармата – гэта пара партоў,
          у якія яго не пускаюць без пашпартоў,
          і калі яго выпускаюць зь цёмнай каморы,
          ён як абвараны бегае ад мора да мора.
          Рытуал прывітаньня з морам, разьвітаньня з морам –
          мора наўпрост кіруе ягоным гуморам.
          Тыдзень ляжыць на хвалях – і год жыве.

          Мора сармата разьліваецца ў яго ў галаве...


Раім паглядзець:
Мартысевіч Марыя. Амбасада
6.00 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мартысевіч Марыя. Амбасада

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы “Сястра Зоя і Канец Свету” і новую драматычную паэму “Амбасада”.


Каб купіць Мартысевіч Марыя. Сарматыя, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".