Матвейчык Дзмітрый. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі

Матвейчык Дзмітрый. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі
9.00 р.
Вага: 345 г
Памеры: 170x240 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Нарыс баявых дзеянняў. — Мінск: Медысонт, 2013. 122 с.: іл.

ISBN 978-985-6982-95-1

Кніга прысвечаная асвятленню гісторыі паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі. У навукова-папулярнай форме апісваюцца прычыны і перадумовы пачатку паўстання на землях былой Рэчы Паспалітай і, у прыватнасці, у Беларусі, фармаванне і склад паўстанцкіх арганізацый, баявыя дзеянні паўстанцкіх атрадаў, мерапрыемствы расійскіх уладаў па падаўленні паўстання і рэпрэсіі супраць яго ўдзельнікаў.

Разгляд баявых дзеянняў разбіты на некалькі этапаў і адпавядае класічнай схеме апісання вайсковай кампаніі: суадносіны сілаў супрацьлеглых бакоў, пачатак баявых дзеянняў у Польшчы, студзень—сакавік 1863, перыяд красавік 1863 — пачатак 1864 падаецца па губернях, асобна разглядаецца стратэгічны план Зыгмунта Серакоўскага і спроба яго рэалізацыі.


ЗМЕСТ

Уступ

Глава I. Напярэдадні паўстання
Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні паўстання
Падрыхтоўка паўстання ў Беларусі і Літве
Пачатак паўстання ў Каралеўстве Польскім
Суадносіны сілаў

Глава II. Пачатак паўстання ў Беларусі і Літве
Баявыя дзеянні ў студзені—сакавіку 1863 года
Рознагалоссі ў кіраўніцтве паўстаннем. “Белыя” і “чырвоныя”

Глава III. Баявыя дзеянні ў красавіку 1863 — пачатку 1864 года
Стратэгічны план Зыгмунда Серакоўскага і спроба яго рэалізацыі
Магілёўская губерня
Віцебская губерня
Мінская губерня
Віленская губерня
Гродзенская губерня
Вяртанне да ўлады ў паўстанні “чырвоных”
Заключны перыяд паўстання

Глава IV. Рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання

Заключэнне
Крыніцы і літаратура


Раім паглядзець:
Герасімчык Васіль. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда
16.20 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Герасімчык Васіль. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда

Імя Кастуся Каліноўскага (1838–1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гг. Не толькі як на лідэра і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фарміравання яго поглядаў.

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Наша гісторыя. 2018. №2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га

Тэма гэтага нумару: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-га. Якім быў Каліноўскі – сапраўдны? Якую фатальную памылку дапусцілі паўстанцы? І можа лепш, каб таго паўстання ўвогуле не было? Над адказамі разважаюць вядучыя гісторыкі сучаснасці.


Каб купіць Матвейчык Дзмітрый. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".