Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.

Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.
33.60 р.
Вага: 470 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мінск: Галіяфы, 2015. — 328 с. [25] арк.: іл.

ISBN 978-985-7021-68-0

У кнізе аналізуюцца малавядомыя факты гісторыі савецка-польскага памежжа ў раёне Заслаўя ў 1921—1941 гг. Вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёна з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.

Пра аўтара

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску. Кандыдат гістарычных навук (Беларусь), магістр Варшаўскага ўніверсітэту (Польшча). Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Спецыялізуецца па вайсковай гісторыі XX стагоддзя.

Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага за 2014 год за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі.

Аўтар кнігі “Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.”.


ЗМЕСТ



Ад аўтара (прадмова)


Раім паглядзець:
Главінскі Томаш. Забыты гарнізон
8.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Главінскі Томаш. Забыты гарнізон

Гэта аповесць аб малым мястэчку і яго пушчанскіх ваколіцах. А таксама аб людзях, тых, каму выпала тут жыць, служыць і працаваць. Людзях са старых фотаздымкаў, апранутых у новую афіцэрскую форму, гарнітуры і плашчы — нямодную ўжо адзежу. Аб свеце, які адышоў беззваротна.

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.
32.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.

Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвага. даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады.

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
14.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.

Шумскі Ян. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)
11.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шумскі Ян. Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.)

Гэта кніга пра тое, як другія саветы асталёўваліся ў Заходняй Беларусі, пачынаючы з 1944 г. Насуперак афіцыйнай догме, саветызацыя тут суправаджалася масавым незадавальненнем насельніцтва і, як вынік, масавымі рэпрэсіямі супраць яго. Аўтар паказвае, што п’янства, недавер да мясцовых кадраў, распуста, тэрор былі неад’ёмным спадарожнікам сталінскага апарату ўлады. Кніга таксама прэзентуе нарыс пасляваенных рухаў супраціву ў Беларусі — уласна беларускага, польскага, украінскага і літоўскага.


Каб купіць Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг., націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".