Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Маск
33.00 р.
Вага: 500 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Мінск : Галіяфы, 2016. — 346 + 54 с.: іл.

ISBN 978-985-7140-19-0

Гэтае выданне з’яўляецца лагічным працягам дзвюх папярэдніх кніг Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” (2014) і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.” (2015). Гісторыя заходніх абласцей нашай краіны ў міжваеннае дваццацігоддзе сёння выклікае вялікую цікавасць ў беларускім грамадстве. Звязана гэта з тым, што доўгі час гэтая тэма даследавалася ў Беларусі пад значным уплывам савецкіх ідэалагічных клішэ і штампаў. Такі падыход не спрыяў аб’ектыўнаму даследаванню дадзенай праблематыкі ў айчыннай гістарыяграфіі, а звычайныя жыхары краіны проста не ведалі гістарычную праўду пра жыццё сваіх продкаў у 1920—1940 гады.

Зараз сітуацыя змяняецца ў лепшы бок, і ў Беларусі з’яўляецца ўсё больш аб’ектыўных навуковых працаў, прысвечаных гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, здымаюцца дакументальныя фільмы і перадачы. Аднак, нягледзячы на гэта, шмат эпізодаў з мінулага заходнебеларускага рэгіёна па сёння застаюцца нявывучанымі…


ЗМЕСТ



ПРА АЎТАРА

Ігар Мельнікаў — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў красавіку 1980 года ў Бабруйску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (2002 год), Варшаўскі ўніверсітэт (2005 год). У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Спецыялізуецца па вайсковай гісторыі ХХ стагоддзя. Лаўрэат прэміі імя Вацлава Ластоўскага 2014 года за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Аўтар кніг “Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.” і “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.”.


Раім паглядзець:
Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.
32.00 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.

Кніга прысвечаная малавядомым старонкам гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час. У савецкія гады мінулае заходнебеларускіх тэрыторый вывучалася досыць аднабакова, а шмат якія гістарычныя сюжэты заставаліся па-за ўвага. даследчыкаў. 3 цягам часу гісторыя гэтых тэрыторый ператварылася ў “Атлантыду”, пра якую сучаснае беларускае грамадства амаль нічога не ведае. Гэтая кніга і звяртае ўвагу чытача на невядомыя аспекты мінуўшчыны Заходняй Беларусі ў 1920—1940-я гады.

Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.
33.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мельнікаў Ігар. Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.

У кнізе аналізуюцца малавядомыя факты гісторыі савецка-польскага памежжа ў раёне Заслаўя ў 1921—1941 гг. Вялікая ўвага надаецца гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час, працэсу стварэння савецкіх абарончых умацаванняў на мяжы з Польшчай пад Мінскам, падзеям уз’яднання заходнебеларускага рэгіёна з БССР у верасні 1939 года, а таксама гераічнай абароне Заслаўя ў чэрвені 1941 года.


Каб купіць Мельнікаў Ігар. Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.: паміж Варшавай і Масквой, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".