Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
54'000 р.
Вага: 560 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Раман. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 376 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-46-5

Пераклад зроблены паводле выдання: Czesław Mołosz. Dolina Issy. Wydawnictwo Literackie, Kraków, 1981.

Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса. У якасці дадатку друкуецца “Нобелеўская лекцыя” Мілаша.


ЗМЕСТ

Даліна Ісы. Раман. Пераклад Марыі Пушкінай
Нобелеўская лекцыя. Пераклад Яўгена Бурага


     *****

Асаблівасць даліны Ісы — большая, чым дзе-колечы, колькасць д’яблаў. Мабыць, спарахнелыя вербы, млыны, хмызнякі на берагах асабліва прытульныя для істотаў, якія паказваюцца на чалавечыя вочы толькі тады, калі самі таго хочуць. Тыя, хто іх бачыў, кажуць, што д’ябал невялікі, ростам з дзевяцігадовае дзіця, носіць зялёны фрак, жабо, заплеценыя ў хвост валасы, белыя панчохі і з дапамогай пантофляў на высокіх абцасах намагаецца схаваць капыты, якіх ён саромеецца.

Чэслаў Мілаш. “Даліна Ісы”


Раім паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Выратаванне
54'000 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
54'000 р.
0

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
54'000 р.
0

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
14'000 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача. Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.