Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Мілаш Чэслаў. Выратаванне
54'000 р.
Вага: 555 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Выбраныя вершы і паэмы / Пераклад з польскай; укладанне А. Хадановіча. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 376 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-45-8.

Пераклады зробленыя паводле выдання: Czesław Miłosz. Wiersze wsystkie. Wydawnictwo Znak. Kraków, 2011.

Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя. Асобна друкуюцца тры вершаваныя трактаты Мілаша — “Маральны трактат”, “Паэтычны трактат” і “Тэалагічны трактар”. Значная частка твораў публікуецца па-беларуску ўпершыню, у новым перакладзе або ў новай паэтычнай рэдакцыі перакладу.


Пераклалі з польскай:
Лявон Баршчэўскі
Антон Францішак Брыль
Яўген Буры
Юрась Бушлякоў
Кацярына Маціеўская
Алег Мінкін
Алесь Разанаў
Мікола Раманоўскі
Андрэй Хадановіч
Алесь Чобат
Як Чыквін
Ганна Янкута


     *****

Між неда-праўды
І неда-вар’яцтва,
Між неда-права
І неда-мастацтва,

Пад неда-недам,
У неда-айчыне,
Ты неда-нявінны
І неда-злачынны.

Чэслаў Мілаш


Раім паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы
54'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мілаш Чэслаў. Даліна Ісы

Раман “Даліна Ісы” — адзін з найцікавейшых празаічных твораў нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). Аўтабіяграфічная кніга пра дзяцінства і сталенне, “вялікая вандроўка па краіне памяці”, напісаная Мілашам у эміграцыі і апублікаваная ў Парыжы ў 1955 годзе, апавядае пра хлопца Томка, які толькі-толькі ўваходзіць у дарослае жыццё. Падзеі разгортваюцца пасля Першай сусветнай вайны, у Літве, на берагах ракі Нявежы, якая атрымала ад аўтара літаратурнае імя Іса.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
54'000 р.
0

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа
54'000 р.
0

Мілаш Чэслаў. Родная Еўропа

“Родная Еўропа” Чэслава Мілаша (1911—2004), упершыню выдадзеная ў 1959 годзе ў Францыі, — яскравы ўзор эсэістыкі паэта-набеліста, нарыс, прысвечаны ідэнтычнасці еўрапейца з “нашых” ваколіцаў, якія не ёсць ні Захадам, ні Усходам. Гэта спроба групавога партрэта, у якім, паводле задумы аўтара, фон робіцца важнейшым за постаць героя, а ягоная асабістая гісторыя неаддзельная ад гісторыі роду, краіны і ўсёй Еўропы.

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе
37'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.