Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
54'000 р.
Вага: 565 г
Памеры: 130x200 мм
0

Эсэ. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. — 388 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6991-47-2

У кнізе эсэістыкі “Зямля Ульра” (1977 г.) Чэслаў Мілаш з уласцівай яму інтэлектуальнай мужнасцю ставіць дыягназ усёй сучаснай літаратуры і культуры. Звяртаючыся да такіх вяршыняў, як творчасць Блэйка, Гётэ, Гегеля, Міцкевіча, Оскара Мілаша, Сімоны Вайль і інш., нобелеўскі лаўрэат крытычна пераасэнсоўвае культурную сітуацыю XX стагоддзя ў цэлым, калі ўлада чалавечага розуму ператварае наш свет у прыжыццёвае пекла, а сам чалавек выкляты быць вязнем блэйкаўскай Зямлі Ульра.

У кнігу ўвайшла таксама адна з гарвардскіх лекцыяў Мілаша “Руіны і паэзія”.

Пераклады зробленыя паводле выданняў:
Czesław Miłosz. Ziemia Ulro. Kraków: Znak, 1994.
Czesław Miłosz. Świadectwo poezji: sześć wyładów o dotkliwościach naszego wieku. Warszawa: Czytelnik, 1990.


ЗМЕСТ

Зямля Ульра. Пераклад Марыны Казлоўскай
Руіны і паэзія. Пераклад Марыі Мартысевіч


     *****

Я жыў у Ульра задоўга да таго, як даведаўся ад Блэйка, якую назву мае гэтая краіна, але не пагаджаўся на такое месца жыхарства… Дзе мы апынуліся? Што гэта? Куды мы рухаемся? Я не такі смелы, каб нешта меркаваць ці не меркаваць. Я павінен даць інфармацыю; няўжо нехта ў эпіцэнтры такога цылону хаваўся б за прыгожымі дыягназамі. Зямля Ульра не была фантастычнай прыдумкай, бо мы самі ступілі на яе. І ўсе спробы выйсці з “бясплоднай зямлі” былі, на маю думку, найбольш апраўданымі, усе яны заслугоўваюць захаплення, хоць скончыліся паразай і былі аплачаныя рознымі формамі “ненармальнасці”.

Чэслаў Мілаш. “Зямля Ульра”


Раім паглядзець:
Мілаш Чэслаў. Выратаванне
54'000 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мілаш Чэслаў. Выратаванне

Кніга “Выратаванне” — найпаўнейшае на сёння беларускае выданне паэзіі нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша (1911—2004). У яе ўвайшлі выбраныя вершы з сямнаццаці паэтычных зборнікаў, напісаных цягам усяго жыцця аўтара, — ад публікацый 1930-х гадоў да вершаў, выдадзеных пасмяротна, на пачатку XXI стагоддзя.

Мілаш Чэслаў. Зямля Ульра
Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе
37'500 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мілаш Чэслаў. Іншага канца сьвету ня будзе

Том выбраных вершаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Чэслава Мілаша "Іншага канца сьвету ня будзе" — першая паэтычная кніга паэта, выдадзеная на беларускай мове.

Мілаш Чэслаў. Скуты розум
14'000 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Мілаш Чэслаў. Скуты розум

Знакамітая кніга нарэшце выйшла й па-беларуску з прадмовай аўтара адмыслова для беларускага чытача. Эсэ апісвае падзеі, што адбываліся падчас і пасьля ІІ сусьветнай вайны ў польскім грамадзтве, а галоўным чынам у Варшаве.