Мурзёнак Пётра. Колеры

Мурзёнак Пётра. Колеры
8.30 р.
Вага: 330 г
Памеры: 130x200 мм
0

Кніга паэзіі.  — Мінск : Кніга­збор, 2018. — 188 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7207-14-5.

Пётра Мурзёнак вядомы найперш як палымяны публіцыст і захоплены гісторык. Новая кніга адкрывае нам Мурзёнка-паэта.


Пра кнігу

“Колеры” – такую назву мае новы паэтычны зборнік вядомага дзеяча беларускага замежжа ў Канадзе Пётры Мурзёнка, выдадзены ў Мінску пры спрыянні ЗБС “Бацькаўшчына”. Кніга сталася вынікам паэтычнага плёну аўтара за апошнія пяць гадоў.

Пяцігадовы перыяд, з лірычным бокам якога пакліканы пазнаёміць чытача зборнік “Колеры”, быў для Пётры Мурзёнка надзвычай прадуктыўным. Не зважаючы на моцную загружанасць працай у Міністэрстве аховы здароўя Канады, нягледзячы на ўдзел у справах Беларускага інстытута літаратуры і мастацтва ў Канадзе і Атаўскага аддзела Згуртавання беларусаў Канады, якія ён узначальвае, спадар Пётр знайшоў час, каб выдаць грунтоўны зборнік публіцыстыкі “Шляхі да беларускай нацыі” (2016), ілюстраваны даведнік “Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” (2017), падрыхтаваць больш за дваццаць выпускаў вэб-часопісу “Культура. Нацыя” (sakavik.net) і нават запісаць аўдыяальбом “Дотык” (2014).

Зборнік “Колеры” складаецца ў асноўным з вершаў, створаных у Атаве (Канада), але асобныя раздзелы ўтрымліваюць таксама і падарожную паэзію з “іспанскага” і “дамініканскага” дзённікаў. Пётра Мурзёнак верыць, што прыгажосць у выглядзе паэзіі здольная выратаваць свет. Пасля выхаду “Колераў” кожны мае магчымасць таксама ў гэтым пераканацца.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Верш з кнігі

          Кірунак

          Хвіліна нікне з кожнай хваляй,
          Яны ж бягуць няўмольнай чарадой;
          Паціху дні гадзінамі збягалі,
          Міжволі мне даруючы настрой.
          Блакіт над берагам і водар мора
          Расплавілі цяплом набыты лёд,
          Кіруе у бязмежную прастору
          Душа з палёгкаю ў свой трапяткі палёт.

          24 снежня 2016 года, Пунта-Кана

ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Мурзёнак Пётра. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу
15.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Мурзёнак Пётра. Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу

Гэта кароткая гісторыя 1000-гадовай краіны, адлюстраваная ў сціслай, даведачнай інфармацыі з уключанымі ў яе картамі і табліцамі. Кніга складаецца з трох частак: далёкага мінулага (Х–ХІХ стст.), блізкага мінулага (ХХ ст.) і сённяшняга дня Беларусі. У кожным з гэтых раздзелаў кніга прапануе Вам даведацца больш аб сучасных дасягненнях Беларусі, гісторыі краіны і яе развіцці, унікальнасці беларускага народа, асобах, якія найбольш паспрыялі развіццю нацыі.


Каб купіць Мурзёнак Пётра. Колеры, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".