Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства

Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства
2.50 р.
Вага: 140 г
Памеры: 210x290 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Казка-размалёўка / Мастачка Алена Сянько. — Мінск : Кнігазбор, 2015. — 24 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменнікаў”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 9).

ISBN 978-985-7119-67-7

Казка Стасі Наркевіч аздобленая ілюстрацыямі мастачкі Алены Сянько будзе і захапляльным чытвом пра прыгоды пра прыгоды Васілька і выратаванне зачараванай прынцэсы, і цікавай забаўкай-маляванкай.


Фрагмент з кнігі

За адным горадам каля высокіх гор векаваў зачараваны дрымучы лес. Чары тыя высокім слупом узнімаліся да неба, разыходзіліся ў розныя бакі на сотні кіламетраў. Баяліся людзі падыходзіць да лесу. Чалавечая нага не таптала траву-мураву на лясных палянах, што падымалася ў рост маленькага аленя ці казулі. Нават птушкі падчас пералёту баяліся прысесці адпачыць на высокім ясені, які велічна стаяў, бы вартаўнік, на лысай гары сярод лесу ды паглядаў наўкола. Бо птушка, дакрануўшыся сваімі лапкамі да галінак, рызыкавала заснуць і зваліцца на зямлю або заблытацца ў моцным павуцінні ды патрапіць на абед ненажэрнаму велізарнаму павуку-птушкаеду…


Раім паглядзець:
Гапеева Вольга. Сумны суп
16.40 р.
4.2
Сярэдняя: 4.2 (усяго галасоў 5)

Гапеева Вольга. Сумны суп

Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.


Каб купіць Наркевіч Стася. Як Васілёк выратаваў каралеўства, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".