Наша гісторыя. 2019. №3. Касцюшка – герой двух кантынентаў

Наша гісторыя. 2019. №3. Касцюшка – герой двух кантынентаў
5.50 р.
Вага: 240 г
Памеры: 205x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Гістарычны часопіс. – Мінск, 2019. – 96 с.

ISSN 2617-2305

Тэма нумару: Касцюшка – герой двух кантынентаў, але не шчаслівы чалавек.

Аўтары нумару: Андрэй Скурко, Дзмітрый Станкевіч, Вячаслаў Насевіч, Аляксандр Пашкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Буча, Алесь Белы, Паўліна Скурко, Улад Швядовіч, Уладзімір Ляхоўскі, Аляксандр Гужалоўскі, Максім Гацак, Алесь Гаршкоў, Максім Маханькоў, Андрэй Вашкевіч, Павел Булаты, Дзяніс Лісейчыкаў, Мікалай Нікалаеў, Юры Кур’яновіч, Анатоль Сцебурака, Алесь Кудрыцкі.


АНОНС НУМАРУ АД РЭДАКЦЫІ

Цэнтральная постаць трэцяга нумара "Нашай гісторыі" за 2019 год – Тадэвуш Касцюшка. У гэтым годзе адзначаецца 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад перадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў  па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.

Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый “з першых вуснаў”, успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам  з цікавых артыкулаў варта адзначыць “Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад” пра тое, як 17-гадовы хлопец  з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі  з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

ЗМЕСТ




Раім паглядзець:
Наша гісторыя. 2019. №2. Загадка партрэта Януша Радзівіла
5.50 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Наша гісторыя. 2019. №2. Загадка партрэта Януша Радзівіла

Тэма нумару: Бацькі і дзеці.
Аўтары нумару: Антон Рудак, Паўліна Скурко, Васіль Герасімчык, Уладзімір Ляхоўскі, Вольга Ямкова, Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Скурко, Віталь Чырвінскі, Яўгенія Ясько, Мікалай Кудласевіч, Аксана Данілевіч, Алесь Белы, Андрэй Вашкевіч, Святлана Курс, Аркадзь Шпунт, Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, Юры Унуковіч, Віктар Лютынскі, Яўгенія Кулевіч, Зміцер Панкавец, Надзея Кушнер, Аляксей Шумер, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.

Наша гісторыя. 2019. №1. Доктар Клумаў: сэрца на далоні
5.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Наша гісторыя. 2019. №1. Доктар Клумаў: сэрца на далоні

Тэма нумару: Доктар Клумаў: сэрца на далоні.
Аўтары нумару: Ганна Севярынец, Андрэй Пачобут,  Аляксандр Пашкевіч, Сяргей Руткевіч, Алесь Смалянчук, Ігар Бігун, Аляксандр Ільін, Анатоль Сідарэвіч, Паўліна Скурко, Святлана Курс, Васіль Герасімчык, Алесь Белы, Дзяніс Лісейчыкаў, Кірыл Карлюк, Вітольд Ханецкі, Павел Булаты, Міхась Булавацкі, Варвара Кухарэнка, Іван Мураўёў, Алесь Кіркевіч, Воля Новік, Антаніна Пашкевіч, Алесь Кудрыцкі.


Каб купіць Наша гісторыя. 2019. №3. Касцюшка – герой двух кантынентаў, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".