Нядбай Таццяна. Сірэны спяваюць джаз

Нядбай Таццяна. Сірэны спяваюць джаз
7.00 р.
Вага: 100 г
Памеры: 120x165 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Вершы. — Варшава: Полацкія лабірынты, 2014. — 48 с.

Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры — як сказалі б падручнікі — інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расстання — але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапаноўваем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай.

ISBN 978-83-939908-0-1

За гэтаю кнігу аўтарка уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2015 год.

     * * * * *

     Сонца на падаконні,
     сонны ранак, нядзеля,
     усе вярэды сутоння
     засталіся ў пасцелі.

     Промні цягнуцца тонка,
     як дымок цыгарэты,
     вінаградныя гронкі,
     першым святлом сагрэтыя.

     Рэдкіх машын усхліпы,
     рэдкіх людзей сілуэты,
     таяць у водары ліпаў
     бязважкія рытмы лета.

     Кот расцягнуўся млява,
     сэнс жыцця — побач з намі:
     ён згортваецца да кавы —
     чорнай або з вяршкамі.

     * * * * *


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Кудасава Наста. Маё невымаўля
9.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Кудасава Наста. Маё невымаўля

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016".


Каб купіць Нядбай Таццяна. Сірэны спяваюць джаз, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".