Някляеў Уладзімір. Толькі вершы

Някляеў Уладзімір. Толькі вершы
7.50 р.
Вага: 240 г
Памеры: 120x190 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Новая кніга. — Мінск: Кнігазбор, 2016. — 112 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 82).

ISBN 978-985-7144-42-6.

Шмат хто з літаратуразнаўцаў заўважаў, што паэзія Уладзіміра Някляева не страчвае з гадамі энергетыкі, толькі набірае глыбіню. Чарговае сведчанне таму — новая кніга вершаў, што складаецца з двух раздзелаў: болей лірычнага, “Падманы празрыстай вады”, і больш эпічнага, “Турэмная бібліятэка”. Шмат у якіх вершах Уладзімір Някляеў, як заўсёды ў новых творах, нечаканы нават для даўніх прыхільнікаў ягонай творчасці.



ЗМЕСТ



ПРАДМОВА



Фрагмент з кнігі

          На тосце


          Рака — нібы ва ўскрытай вене
          Зямная кроў.

          І бляск лятучага імгнення
          Між берагоў,
          І чалавечыя маленні,
          І рык звяроў,
          Усё — як з берага каменне
          У скрут віроў,
          Дзе круцяцца ў шалёнай пене
          Млыны гадоў!..

          Старэйшых за мяне ўсё меней
          Маіх сяброў.

          21.07.2015



          Якуб Колас
                         Алесю Юркойцю

          Калі ў небе за кратамі
                                            гэтак нема і пуста, і гола,
          глуха так — хоць кладзіся ў куце паміраць,
          можа раптам падаць
                                          пералётная птушка свой голас
          Над турмой, што завецца Пішчалаўскім замкам,
          Дзе прачнуўся па звычцы сялянскай на ранку
          Настаўнік Міцкевіч Кастусь...

          Спіць яшчэ Беларусь.
          Невядома: прачнецца — ці не?
         
          Хто яна ў сваім сне?
          Папялушка?..
          Пералётная птушка,
          Што голас з нябёс падае?..

          Што за люд
          тут жыве,
          які лёс свой праплакаў,
          што за край тут
          Якубаў ды Янкаў?..

          Родны кут —
          хтось надрапаў
          у куце
          на турэмнай сцяне,
          у Пішчалаўскім замку.

          16.10.2014


Раім паглядзець:
Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце
8.70 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце

"Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!" — напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе — жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. І гэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя — і ў той жа час на дзіва рэальныя сюжэты, што і стала зместам кнігі "На ўсякім свеце".

Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна

Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам.


Каб купіць Някляеў Уладзімір. Толькі вершы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".