ა Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце

Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце
6.90 р.
Вага: 385 г
Памеры: 205x260 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — 40 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 3). Цвёрдая вокладка.

Наклад кнігі цалкам прададзены.

ISBN 978-985-7089-40-6

Пераклад зроблены паводле выдання:
Ulf Nilsson, Eva Eriksson “Ensam mullvad på en scen”, Bonnier Crlsen Bokförlag, Stockholm, 2012

“Найлепшы спявак у свеце”— гэта гісторыя хлопчыка, які любіў спяваць, але саромеўся рабіць гэта перад публікай, гісторыя таго, як ён перамог гэты комплекс. Яна апісаная з лагодным гумарам, і я думаю, тыя, хто пазнае сябе ў героі, гэта ацэняць і змогуць па-іншаму паглядзець на свае праблемы, якія цалкам могуць аказацца ўяўнымі. А гумар у такім выпадку можа быць найлепшай дапамогай (Алеся Башарымава. Цалкам інтэрвію перакладніцы з нагоды выхаду кнігі на LIT-BEL.ORG)

Ульф Нільсан і Эва Эрыксан разам зрабілі цэлы шэраг дзіцячых кніжак з малюнкамі, якія ўжо сталі ў Швецыі класікай. Ульф Нільсан напісаў больш за 100 казак і кніг для дзяцей і падлеткаў, а Эва Эрыксан ілюстравала як свае кнігі для дзетак, так і творы іншых вядомых шведскіх дзіцячых пісьменнікаў.

 

 





















 


Раім паглядзець:
Гапеева Вольга. Сумны суп
16.40 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 6)

ა Гапеева Вольга. Сумны суп

Кніга Вольгі Гапеевай “Сумны суп” — гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Тут магчыма ўсё: слоўнікі дапамагаюць парасонам, гузікі шукаюць сэнс жыцця, а вожыкі спрабуюць знайсці адказ на пытанне, якое іх даўно хвалюе, — нашто лічыць авечак. За звычайнымі, здавалася б, размовамі і ўчынкамі герояў хаваюцца філасофскія думкі і разважанні, да якіх можа далучыцца кожны, хто прачытае гэтую кнігу.

Лундберг Сара. Віта Белая Крэска
7.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

ა Лундберг Сара. Віта Белая Крэска

“Віта Белая Крэска” — кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг, аздобленая цікавымі выразнымі малюнкамі. Гэта гісторыя дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Як дапамагчы хлопчыку перайсці дарогу, калі раз’юшаныя машыны нават не думаюць спыняцца? Віта ведае — намаляваць пешаходны пераход! Наклад кнігі цалкам прададзены.


Каб купіць ა Нільсан Ульф, Эрыксан Эва. Найлепшы спявак у свеце, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".