Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае

Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае
12.00 р.
Вага: 440 г
Памеры: 210x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 36 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 17).

ISBN 978-985-7180-33-2

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.

Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна!

Аднак ці так ўжо весела жыць аднаму? Можа, гэта трохі небяспечна? А раптам прыйдзе ліс?


Фрагмент з кнігі

     ...Звычайныя людзі салодка спяць а чацвёртай раніцы. Але ў спальні Пэтсана быў хтосьці зусім незвычайны і звалі яго коцік Фіндус.

     У яго быў свой ложак. Сапраўдны маленькі ложачак, на якім так цудоўна скакалася. Як толькі Фіндус прачнуўся, адразу ж пачаў скакаць. Бум-бах, бум-бах.

     Пэтсан варочаўся, спрабуючы схавацца пад падушкай.

     — Ну што за жыццё, — абурана прамармытаў ён і сеў у ложку. — ФІНДУС! Сціхні! Што ты абяцаў мне ўчора? Забыўся?

     Фіндус перастаў скакаць і задумаўся.

     — А што я абяцаў? Не сядзець на коміне? — запытаўся ён.
     — Не, не гэта, — адказаў Пэтсан. — Я пра тое, што ты абяцаў пазаўчора, і днём раней.
     — Хмм… не дражніць курэй!
     — Не!
     — Не-е-е … — Фіндус думаў і працягваў асцярожненька падскокваць на ложку.
     — Ты абяцаў, што перастанеш скакаць у маім ложку а чацвёртай раніцы!
     — Як, ужо чатыры? — здзівіўся Фіндус. — Я думаў яшчэ толькі палова на пятую.
     — Ды якая розніца, усё адно яшчэ вельмі рана, каб скакаць. Ты разбудзіў мяне, і будзіш кожную раніцу з таго часу, як спіш у гэтым ложку. Ці ты больш не будзеш скакаць… ці нам давядзецца перанесці ложак куды-небудзь у іншае месца.
     — Больш не скакаць… ці ты пераставіш ложаш? — удакладніў Фіндус.
     — Так, ці тое, ці тое, выбірай, — адказаў Пэтсан.

     Фіндус на хвілінку задумаўся і сказаў:

     — Ну тады я пераязджаю разам з ложкам...


Раім паглядзець:
Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса

Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй.

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 6)

Нурдквіст Свэн. Пэтсан сумуе

У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім

Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ...


Каб купіць Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".