Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса

Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса
11.30 р.
Вага: 410 г
Памеры: 210x290 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Мастак Свэн Нурдквіст; пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч. — Мінск: Кнігазбор, 2017. – 32 с.: іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 12).

ISBN 978-985-7144-41-9

Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist “Rävjakten”, Bokförlaget Opal AB, Bromma, 2012.

Пэтсан, ягоны каток Фіндус і некалькі курэй жывуць на хутары. Аднойчы да іх прыйшоў сусед Густаўсан і сказаў, што збіраецца паляваць на ліса, бо той крадзе курэй.

Хутка ты даведаешся, што прыдумалі Пэтсан і Фіндус, каб напужаць ліса.

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іхным бацькам.


Фрагмент з кнігі

     ...Пэтсан і яго коцік Фіндус жылі на хутары ў дамку сярод палёў ды лугоў. У куратніку побач з домам жылі куры, у паветцы было поўна дроваў, а ў майстэрні — усялякіх неабходных у гаспадарцы рэчаў. Госці да іх заходзілі нячаста, але Пэтсан з Фіндусам і без гасцей не сумавалі.

     Аднойчы да іх завітаў сусед Густаўсан з сабакам на павадку і стрэльбай за плячыма. Ён быў нечым моцна раззлаваны.

     — Здароў, Пэтсан, — буркнуў Густаўсан. — Да цябе таксама ліс панадзіўся?
     — Ды не, не было тут ліса, я дык прынамсі не бачыў, — адказаў Пэтсан.
     — Ну калі б ён прыходзіў, ты б дакладна заўважыў, — прамармытаў Густаўсан. — Бо ён крадзе курэй. Гэтай ноччу ён залез у мой куратнік ды знёс курыцу. Але больш я яму не дам. Няхай толькі трапіцца мне на вочы — застрэлю. Ты б можа таксама дастаў стрэльбу, Пэтсан. Можа, сёння ўначы ён прыйдзе да цябе, калі пабачыць, што я зачыніў сваіх курэй. І Густаўсан пайшоў.

     — Ага, дык сёння ўвечары да нас можа завітаць ліс, — сказаў Пэтсан сам сабе і паглядзеў у след Густаўсану. — Тады нам таксама лепш замкнуць курэй. Як лічыш, Фіндус?

Калі прыходзіў Густаўсан, Фіндус ускараскаўся Пэтсану на капялюш, і ўсё яшчэ сядзеў там.

     — Мне здаецца, лепш было б замкнуць Густаўсана, — адказаў коцік і паглядзеў на Пэтсана. — Нешта я не давяраю суседзям са стрэльбай.

     Пэтсан засмяяўся.

     — Можа і добра, калі Густаўсан застрэліць гэтага ліса, бо інакш ён і нашых курэй перацягае.
     — Не трэба забіваць ліса. Лепш яго абхітрыць. Я так заўсёды раблю, — сказаў Фіндус.
     — Ага, магу сабе ўявіць, — усміхнуўся Пэтсан. — Але так, шкада забіваць ліса. Лепш падумаем, як яго напалохаць, каб ён больш ніколі не цягаў курэй...


Раім паглядзець:
Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Нурдквіст Cвэн. Пэтсан сумуе

У кнізе “Пэтсан сумуе” аповед будзе пра “агульную млявасць і абыякавасць да жыцця” дзядулі Пэтсана, на якога раптам звалілася восеньская хандра, і пра тое, як маленькі Фіндус ратаваў сябра ад яе.

Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае
12.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Нурдквіст Свэн. Фіндус з’язджае

Пэтсан стаміўся ад таго, што коцік Фіндус пачынае скакаць а чацвёртай раніцы. Стары папярэдзіў Фіндуса, што калі той не перастане яго будзіць, то ім давядзецца перанесці ложачак Фіндуса са спальні ў якое-небудзь іншае месца. Спачатку Фіндусу вельмі спадабалася гэтая ідэя: ён можа скакаць у ложку колькі заўгодна!

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім
11.30 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 5)

Нурдквіст Свэн. Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькім

Пэтсан жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. “Фіндус. Зялёны Гарошак” — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Вось як гэты коцік пасябраваў з Пэтсанам і шмат з кім яшчэ...


Каб купіць Нурдквіст Свэн. Паляванне на ліса, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".