Паміж №9

Паміж. №9
0.90 р.
Вага: 230 г
Памеры: 145x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Часопіс навучэнцаў Беларускага калегіюму. — Мінск, 2011. — 140 с.

Гэты нумар не зусім перыядычнага выдання “Паміж” прысвечаны тэме крызісу: фінансаваму, творчаму, эмацыйнаму, крызісу сярэдняга і пераходнага ўзросту — любому крызісу, на які здольны чалавек і не толькі.

Аднак у адрозненне ад большасці людзей, якім крызіс бачыцца нечым кепскім, змрочным, бесперспектыўным, рэдакцыя шукае ў крызісе надзею: “Крызіс — гэта яшчэ не катастрофа, але толькі магчымасць яе. ХХ стагоддзе абвясціла шмат крызісаў/смерцяў: смерць Бога, аўтара, літаратуры, суб’екта… Але мы бачым, як зноў аднекуль з’яўляюцца, хоць і рэдка, Вернікі, Аўтары, Асобы. Можа, пачынаецца крызіс эпохі сімулякраў?

Крызіс — гэта стан ПАМІЖ, гэта выклік чалавеку і чалавечы адказ на выклік, гэта не тупік, а шлях”.

Сярод твораў, змешчаных у нумары, — проза Кірыла Дубоўскага, Паўла Анціпава, Максіма Казакова, Надзеі Данішэўскай; філасофскае эсэ Вольгі Ціхановіч; паэзія Насты і Аўгіні Манцэвіч, Ірыны Барысевіч, Міхаіла Бараноўскага, Сяргея Сакумы; пераклады з Ціма Пірса, Германа Гесэ, П. Біхсэля, а таксама гутарка з пісьменнікам Юрыем Станкевічам.

Паводле PRAJDZISVET.ORG


ЗМЕСТ




Ад рэдакцыі


Каб купіць Паміж №9, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".