Памук Архан. Стамбул. Горад і ўспаміны

Памук Архан. Стамбул. Горад і ўспаміны
26.50 р.
Вага: 635 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Стамбул. Горад і ўспаміны / Архан Памук ; пераклад з турэцкай Таццяны Урублеўскай-Токер. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 500 с. : іл. — (Серыя "Noblesse Oblige").

ISBN 978-985-7165-92-6.

Пераклад з турэцкай Таццяны Урублеўскай-Токер паводле выдання:
Orhan Pamuk. Istanbul. Hatıralar ve Şehir. Yapı Kredi Yayınları. 2003.

«Стамбул. Горад і ўспаміны» — адна з самых вядомых кніг славутага турэцкага пісьменніка Архана Памука. Менавіта за атмасферу Стамбула, якая прысутнічае ў творах Памука, ён і атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў 2006 годзе.

Пісьменнік стварыў нязвыклую кнігу: раман-аўтабіяграфія, сямейная сага, энцыклапедыя горада, альбом з цудоўнымі здымкамі і гравюрамі. Аўтар вядзе чытача за руку па сваіх любімых вулках, напоўненых гукамі і пахамі роднага горада, не бачнага турыстам, схаванага ад мімалётных разявак… Як Дублін — Джойсам, Буэнас-Айрэс — Борхесам, так Стамбул услаўлены Памукам.


Артыкул пра Архана Памука ў Вікіпэдыі


ПРА АЎТАРА

Архан Памук (нарадзіўся ў 1952) – турэцкі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 2006 года. Яго творы можна лічыць своеасаблівымі гайдамі па Стамбуле, атмасферай якога поўняцца кнігі пісьменніка.

“У пошуках меланхалічнай душы роднага горада аўтар выявіў новыя сімвалы для сутыкнення і перапляцення культур”, – з такой фармулёўкай яго ўганараваў Нобелеўскі камітэт.

Кнігі Памука выйшлі ў перакладах на 64 мовы.

“Я толькі слухаў унутраную музыку, таямніцу якой я не зусім ведаю. І не хачу ведаць”, – так выказаўся пісьменнік пра свайго “анёла натхнення”.

Самыя вядомыя кнігі Архана Памука – “Маё імя – Чырвоны” (1998), “Снег” (2002), “Стамбул” (2003), “Музей цноты” (2008), “Мае дзіўныя думкі” (2014).


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Ісігура Кадзуа. Не адпускай мяне
24.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Ісігура Кадзуа. Не адпускай мяне

“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса «Time», увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.

Маркес Габрыель Гарсія. Каханне падчас халеры
18.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Маркес Габрыель Гарсія. Каханне падчас халеры

Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.


Каб купіць Памук Архан. Стамбул. Горад і ўспаміны, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".