Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши

Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши
5.70 р.
Вага: 345 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 2)

Раман, эсэ. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 260 с.

ISBN 978-985-7057-16-0

Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына… “Усё знікае, але нічога не змяняецца” — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. І — слова.

У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.


Артыкул Пра аўтара ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ


     *****
“Новы, надзвычай цікавы раман Алеся Пашкевіча “Сімъ побѣдиши” працуе на захаванне нашай гістарычнай памяці”. (газета “Народная Воля”)

     *****

“Аўтар змог сабраць бліскучую гістарычную (параўнальную) фактуру, якая ў прамежку пяцісот гадоў як пад капірку выяўляе станаўленне, духоўную сутнасць ды імперскую заможнасць дзяржавы, дзе перыядычна змяняецца фасад, але табулюецца ўнутраны змест… Прываблівае да чытання чысты і нязмушаны для такога складанага жанру стыль. Да ўсяго аўтар не дае расслабіцца чытачу згусткамі насычанай дакументальнай інфармацыі…” (газета “Новы Час”)

     *****

“Алесь Пашкевіч ужо не першы раз паспяхова звяртаецца да гістарычнай тэматыкі, па-майстэрску карыстаецца прыёмам паралельнага рамана… Атрымалася сапраўдная і вельмі цікавая літаратура, якую чытаеш на адным дыханні і да слёз шкадуеш, калі твор завяршаецца”. (часопіс “Дзеяслоў”)


Раім паглядзець:
Пашкевіч Алесь. Рух
3.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Пашкевіч Алесь. Рух

Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без кахання тут, зразумела, не абышлося). А што ўласна да беларусаў, то чытача прыцягвае скразная нацыянальная жылка, якая ўважна адмечана адным з герояў, што ўвасабляе наш народ і яго ментальнасць у яе лепшых праявах сярод народаў свету”.


Каб купіць Пашкевіч Алесь. Сімъ побѣдиши, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".