Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.

Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.
12.60 р.
Вага: 365 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Склад — структура — улада / Пераклаў з літоўскай мовы Алесь Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с.

ISBN 978-5-00076-015-4

Праца сучаснага літоўскага гісторыка Рымвідаса Пятраўскаса — спроба сінтэзу персанальнай і сацыяльнай гісторыі. 3 аднаго боку, аўтар імкнецца вызначыць паходжанне літоўскай знаці і паказаць яе генеалагічнае развіццё, а з іншага боку спрабуе раскрыць структурны пералом унутры згаданай знаці, які адбыўся ў XV ст. Абедзве асноўныя праблемы разглядаюцца з улікам досведу еўрапейскай гістарыяграфіі.

Пераклад зроблены паводле выдання: Petrauskas, Rimvydas. Lietuvos diduomenė Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia. — Vilnius: Aidai, 2003. — 279, [1] p.


ЗМЕСТ



ФРАГМЕНТ З ПРАДМОВЫ

Ад самага пачатку дзяржаўнасці Літвы ў палітычную эліту краю інтэграваліся групы людзей рознага этнічнага паходжання і розных канфесій. Напрыклад, у пачатку ХІІІ ст. літоўскае войска вёў герсіцкі князь Усевалад, ваярамі караля Міндаўга кіраваў Хвал, а знакамітым ураднікам вялікага князя Гедзіміна быў гарадзенскі староста Давыд. Спатрэбілася ўсяго толькі адно ці два пакаленні, каб на новым месцы прадстаўнікі знаці змянілі сваю канфесійную і этнічную тоеснасць. Князі Гальшанскія, што паходзілі з глыбіні паганскай Літвы, у XV ст. у Кіеве ўжо трактаваліся як мясцовыя “князі кіеўскія”, а Хадкевічы, што паходзілі з праваслаўных зямель, у XVІ ст. фіктыўна выводзілі сябе ад “літоўскага” баярына Барэйкі. Даследаванні эліты ўлады выразна паказваюць, што пры фармаванні палітычных груп найзначнейшымі былі крытэрыі роднаснасці і тэрытарыяльныя, а не канфесійныя і нацыянальныя. Разгледжаная ў гэтай кнізе знаць XIV і XV ст. — гэта прадстаўнікі “палітычнай літоўскай нацыі”, што нараджалася ў гэты час, яны разам з пануючай дынастыяй Гедзімінавічаў стварылі Вялікае Княства Літоўскае...


Каб купіць Пятраўскас Рымвідас. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст., націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".