Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна

Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна
9.90 р.
Вага: 550 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі, прысвячэнні / укладанне Сяргея Шапрана. — Смаленск : Інбелкульт, 2016. — 560 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 83).

ISBN 978-5-00076-039-0.

Кніга прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна (1936—2014), вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, аднаго з выбітных беларускіх паэтаў ХХ — пачатку ХХІ ст. Праз успаміны, эсэ, дзённікі сяброў і паплечнікаў паўстае вобраз Чалавека і Мастака, якога, нягледзячы на тое, што ў апошнія два дзесяцігоддзі ён не меў афіцыйнага прызнання, называлі народным паэтам. У кнізе ўпершыню цалкам друкуюцца гутаркі з Г. Бураўкіным, якія былі запісаныя ў апошнія дні і якія падсумоўваюць вынікі яго незвычайнага і вялікага жыцця.

Выданне падрыхтаванае да 80-годдзя паэта.


"Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна" — кніга году (Радый Свабода).


ЗМЕСТ



ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Раім паглядзець:
Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабавання
7.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Гэтую кнігу паэзіі Генадзь Бураўкін напісаў ужо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы “Узнясенне” і “Развітанне”, прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання.

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1
12.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951—1969

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.


Каб купіць Перадусім Беларусь. Згадваючы Генадзя Бураўкіна, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".