Пракаповіч Мікола. Прытулак памяці

Пракаповіч Мікола. Прытулак памяці
8.90 р.
Вага: 300 г
Памеры: 120x190 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вершы, паэмы. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 260 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 110).

ISBN 978-985-7207-25-1.

© Пракаповіч М., 2018
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2018
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2018

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе з нешматлікіх зборнікаў розных гадоў, — гэта адбіткі шляху душы. А для аўтара — яшчэ і прытулак памяці. Бо за кожным вершам — ці жыццёвая сітуацыя, ці шчаслівая сустрэча, ці роздум на самоце. Магчыма, і ў чытача яны закрануць нейкія запаветныя струны, адгукнуцца радасцю ці болем, паклічуць да сумоўя.


ВЕРШ З КНІГІ

           * * *
           Ты з’яўляешся на світанні
           старадаўняй песняй сурмы
           і склікаеш стагоддзяў здані, —
           і ў здзіўленні прыходзім мы.
           А за намі, над намі — згукі:
           посвіст стрэлаў і звон падкоў…
           І зрастаюцца з цэглай рукі,
           запякаецца ў кладцы кроў.
           …Нам адведзены час кароткі, —
           чым пазначым мы гэты час?
           Вочы ў вочы — з байніцаў продкі
           запытальна глядзяць на нас.
           Прарастае з нябыту Памяць —
           і ў наструненай цішыні
           белай птушкай плыве над намі
           да тваёй святой чысціні.


ШТО ЗЖЫЛОСЯ З ЛІСТАПАДАМ. Да творчага партрэта Міколы Пракаповіча



ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Ярац Віктар. Зямныя эцюды
4.70 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Ярац Віктар. Зямныя эцюды

У кнігу «Зямныя эцюды», выхад якой прымеркаваны да 70-годдзя аўтара, увайшлі новыя вершы паэта, у якіх новыя перажыванні і фарбы настрояў, а таксама — адноўленыя ўспаміны аб пройдзеным ды перажытым.


Каб купіць Пракаповіч Мікола. Прытулак памяці, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".