Прэс-фота Беларусі 2015

Прэс-фота Беларусі 2015
27.00 р.
Вага: 925 г
Памеры: 230x295 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Альбом. — Вільня, 2015. — 160 с.

ISBN 978-9955-488-99-6

Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы.

Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА.

Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, а таксама з фотарэпарцёрамі з іншых краін. Усё гэта павінна падтрымліваць высокі ўзровень прафесійных стандартаў у фотажурналістыцы, садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.

У 2015 годзе ў конкурсе “Прэс-фота Беларусi” ўзялі ўдзел 137 аўтараў, 48 з іх выйшлі ў фінал. Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках у 8 намiнацыях конкурсу.

У міжнароднай катэгорыі “Адкрытая намінацыя / Украіна” прынялі ўдзел 20 аўтараў з чатырох краін: Беларусь, Літва, Расія, Украіна.


Сайт праекту: pressphoto.by


ЗМЕСТ / CONTENTS



НЕКАТОРЫЯ ФАТАГРАФІІ З АЛЬБОМУ



Каб купіць Прэс-фота Беларусі 2015, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".