Прылуцкі Сяргей. Герой эпохі стабільнасьці

Прылуцкі Сяргей. Герой эпохі стабільнасьці
9.10 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Вершы. — Мінск: Логвінаў, 2013. — 134 с. — (Галерэя Б).

ISBN 978-985-562-046-5

“Герой эпохі стабільнасьці” — другая кніга паэзіі Сяргея Прылуцкага. У ёй — грымучая сумесь Жадана з Одэнам, Букоўскага з Бродскім, Пістончыка з Шымборскай. “Рэальпаэтык” для рэальных людзей. Ніякага эстэцтва — чыстае мастацтва. Неўдаванае хуліганства на ўсіх узроўнях, ад наратыўнага да артаграфічнага. Чытаць у невялікіх дозах: небясьпека імгненнай залежнасьці, рызыка летальнага катарсісу ці прынамсі шалёнага паскарэньня ўсіх цялесных і мазгавых функцый у выніку самапазнаньня ў пэрсанажах кнігі. Адна з найлепшых беларускіх паэтычных кніг пачатку тысячагодзьдзя.


Ціхан Чарнякевіч. Бунтар на балконе ў чаканні Гадо (BOOKSTER.BY)


ЗЬМЕСТ



Аўтобус паэзіі (замест пасьлямовы)


Раім паглядзець:
Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD
9.80 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Адамовіч Андрэй. Дзень паэзіі смерці дзень + CD

Кніга выбраных вершаў і замоваў Андрэя Адамовіча “Дзень паэзіі смерці дзень” — відаць, адзіная ў свеце паэтычная кніга, у якой словы “цыркуль" і “астралябія" ўжываюцца часцей, чым слова “каханне". У кнігу ўвайшлі вершы, прыдуманыя аўтарам з 4 да 11 года XXI стагоддзя. Кніга прызначаная вузкаму колу аматараў паэзіі. Аўдыёдадатак змяшчае запісы вершаў у выкананні беларускіх паэтаў і аўтара. За гэтаю кнігу аўтар уганараваны прэміяй беларускага ПЭН-Цэнтра "Дэбют" імя Максіма Багдановіча за 2013 год.

Мінкін Алег. Пэнаты
2.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 4)

Мінкін Алег. Пэнаты

Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся, навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сьцьвярджае, што пісала “Сама Мова”. Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя.


Каб купіць Прылуцкі Сяргей. Герой эпохі стабільнасьці, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".