Раманюк Дзяніс. Беларусь сінявокая

Раманюк Дзяніс. Беларусь сінявокая
107.70 р.
Вага: 2990 г
Памеры: 380x250 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Фотаальбом. / Фота, тэкст і мастацкае аздабленне Дзяніса Раманюка. — Мінск: Дзяніс Раманюк, 2012. — 320 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90301-2-3 (кн. 1)
ISBN 978-985-90301-1-6

На беларускай, ангельскай і расейскай мовах.

Альбом “Беларусь сінявокая” — выданне, якое распавядае пра ўнікальную прыгажосць вобразаў вады, сіне-блакітных колераў і вадаёмаў Беларусі. Дэманструе, што хаваецца за гучнымі метафарамі “Сінявокая Беларусь” і “Край блакітных азёр”, якія сталі сапраўдным народным брэндам.

Кніга будзе выдатным падарункам для замежных сяброў!

Альбом “Беларусь сінявокая” атрымаў наступныя ўзнагароды:
• “Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі — 2013” у персанальнай намінацыі “Майстэрства — Найлепшы фотамастак” — за аўтарскую фотаздымку;
• “Залаты фаліянт” пераможцы Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі — 2013” у намінацыі “Фотапогляд”.
• Спецыяльны дыплом Х міжнароднага конкурсу “Мастацтва кнігі” дзяржаў — удзельніц СНГ у намінацыі “Арт-кніга”.


ПРА КНІГУ

Сяргей Харэўскі. Урэчаўленне метафары. Пра ўнікальны альбом Дзяніса Раманюка “Беларусь сінявокая”

Дзяніс Раманюк: Фота без вады, як хлеб без масла (+ фота з альбому)


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Раманюк Дзяніс. Мой шлях — Беларусь
21.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Раманюк Дзяніс. Мой шлях — Беларусь

Беларускія краявіды, зафіксаваныя ў розныя поры года і сутак, адлюстроўваюць асаблівасці і адценні зімы, вясны, лета ды восені, разам з світанкамі і закатамі, туманамі і навальніцамі, і сплятаюцца ў чароўную нізку мастацкіх твораў. Каб паказаць гэтую прыгажосць іншым, створаны фотаальбом “Мой шлях — Беларусь”, куды адабраны самыя лепшыя творы. Усяго на старонках альбома змешчана 86 фотаздымкаў. Гэтае выданне праз агульнадаступную мову фатаграфіі, якая не патрабуе перакладаў і тлумачэнняў, пашырае вядомасць нашай краіны…

Раманюк Дзяніс. Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну
17.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (усяго галасоў 4)

Раманюк Дзяніс. Беларусь. Маленькая кніга пра вялікую краіну = Ramaniuk Dzianis. Belarus. Ein kleines buch über ein großes land Belarus

У гэтай маленькай паводле фармату і ёмістай паводле зместу кнізе можна пабачыць ці не ўсё самае цікавае, што ёсць у Беларусі: замкі, бажніцы, разлогі палёў і люстры азёр, творы народнага мастацтва, вялікія гарады і ўтульныя мястэчкі, прыгожыя краявіды і людзей Беларусі. Невялікі фармат выдання робіць яго цудоўным і зручным сувенірам.

Раманюк Міхась. Беларускія народныя строі (у футарале)
21.50 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Раманюк Міхась. Беларускія народныя строі (у футарале)

Альбом “Беларускія народныя строі” прафэсара Міхася Раманюка прысьвечаны аднаму з самых значных відаў народнай творчасьці беларусаў — нацыянальнаму адзеньню. Шматгадовыя экспэдыцыі, навуковыя дасьледаваньні і аналіз, праведзеныя прафэсарам у 1960—90-я гады 20 стагодзьдзя, далі плён. На іх падставе ён упершыню ў гісторыі Беларусі ажыцьцявіў сыстэматызацыю і рэгіянаваньне беларускага народнага адзеньня.


Каб купіць Раманюк Дзяніс. Беларусь сінявокая, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".