Рэйн Леанід. Каралі і пешкі

Рэйн Леанід. Каралі і пешкі
23.60 р.
Вага: 610 г
Памеры: 145x210 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Калабарацыя ў Беларусі падчас Другой сусветнай вайны / пераклад з англійскай Вольфа Рубінчыка. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 443 с.

ISBN 978-5-00076-029-1

У кнізе разглядаецца адносна мала даследаваная з’ява перыяду Другой сусветнай вайны — калабарацыя мясцовага насельніцтва Беларусі з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Зроблена спроба прааналізаваць калабарацыю як з’яву. Аналіз калабарацыі выяўляе таксама матывы паводзінаў людзей і рэакцыю грамадства, якое апынулася ў экстрэмальным, ненармальным становішчы.


Пераклад зроблены паводле выдання: Rein, Leonid. The Kings and the Pawns. Collaboration in Byelorussia during World War II. — New York: Berghahn, 2011. XXII + 434 pp.

Пры афармленні вокладкі былі выкарыстаныя каляровыя нямецкія прапагандысцкія плакаты на беларускай мове часоў Другой сусветнай вайны.

Маштаб мясцовай калабарацыі ў Беларусі залежаў непасрэдна ад таго, што насельніцтва чакала ад акупацыі і калабарацыі. Палітычная і матэрыяльная цана, якую немцы былі гатовы заплаціць, выглядала вельмі сціпла. Хаця акупацыйныя ўлады былі зацікаўлены ў калабарацыі, яны хацелі заплаціць за гэтую калабарацыю як мага менш — і ў плане палітычных саступак, і ў плане матэрыяльнага забеспячэння. Сама ідэя любой формы палітычнай аўтаноміі для беларусаў была крамольнай з гледзішча немцаў.


ЗМЕСТ



ПРАДМОВА


Раім паглядзець:
Снайдэр Тымаці. Крывавыя землі
12.00 р.
4.8
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 5)

Снайдэр Тымаці. Крывавыя землі

Кніга раскрывае вялікую панараму злачынстваў, учыненых нацысцкім і савецкім рэжымамі на “крывавых землях” — у Беларусі, Польшчы, Прыбалтыцы і Украіне, дзе з 1933 да 1945 г. было загублена 14 млн. чалавек. На падставе шырокага корпусу дакументальных сведчанняў і спецыяльнай літаратуры аўтар даследуе матывы і метады дзеянняў абодвух дыктатараў, вызначае колькасць іх ахвяраў і ставіць нямала складаных пытанняў. Кніга прымушае па-новаму паглядзець на два трагічныя дзесяцігоддзі гісторыі Еўропы.

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
14.00 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечаная найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народу ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый даецца падрабязны аналіз прычын, перадумоваў і хады ваеннага канфлікту, праўдзіва характарызуецца месца і значэнне Беларусі ў палітычных гульнях еўрапейскіх дзяржаваў міжваеннага часу. Асаблівая крытычная ўвага надаецца праблеме “вызвалення” і “аб’яднання” Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. і ўсталявання там савецкай улады.


Каб купіць Рэйн Леанід. Каралі і пешкі, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".