Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.40 р.
Вага: 375 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. — Мінск: Рэдакцыя газеты “Звязда”, 2012. — 272 с. — (Святло мінуўшчыны). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90277-6-5.

У прыгодніцка-фантасмагарычным рамане Людмілы Рублеўскай, які з’яўляецца першай кнігай трылогіі, вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.


Фрагмент з кнігі

Медны шэлег — гэта вам не срэбны грош... I тым болей не чырвоны талер.

Але каб вызначыць, куды далей рушыць з гэтага няўтульнага раздарожжа, дзе толькі і ёсць што тры асіны, пахілены драўляны крыж ды вялізная, як саксонскі ложак караля Аўгуста, i бяздонная, як кішэні ягоных амаратаў, лужына, дык i мядзяк прыдасца.

Пранцысь — учарашні навучэнец Менскага езуіцкага калегіюма, а сёння — прайдзісвет, галадранец, валацуга ды як яго там яшчэ ўшаноўвала гандлярка булкамі на Ніжнім рынку, i што наперадзе — невядома, бо ў васямнаццаць гадоў нават святы Францішак Асізскі меў у галаве вецер, а ў руках — чарку віна...

Праўда, віном, салодкім і спакусным, нібы яблык у руцэ прабабулі Евы, як відаць, пачаставацца Пранцысю выпадзе яшчэ не хутка... Маем на ўвазе — за ўласны кошт.

Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладнага блакітнавокага шкаляра з усмешлівымі вуснамі і ўпартым русявым чубам...

Дзе?

Пранцысь падкінуў шэлег уверх. Шэлег вярнуўся назад нібыта неахвотна, некалькі разоў перакруціўшыся ў паветры — ясная справа, кампаніі, нават такой жа мядзянай, у торбе гаспадара яму не прадбачылася. Баявіты вершнік з мячом на цьмяным твары манеты скакаў у бок Валожына. А можа, Варшавы... Ці Дрэздэна...


Раім паглядзець:
Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча
9.90 р.
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты
3.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Рублеўская Людміла. З'яўленне Інфанты

Новы зборнік Людмілы Рублеўскай — гэта гістарычныя вершы-міфы пра Беларусь старасвецкую і рыцарскую, умоўныя вершы-“дакументы” пра Беларусь інсургенцкую, расстраляную… I рэаліі Беларусі сённяшняй, фантасмагарычныя і трагедыйныя, калі часам ратуе толькі іронія.


Каб купіць Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".