Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча

Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча
9.90 р.
Вага: 400 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Раман прыгодніцкі і фантасмагарычны. — Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. — 320 с. — (Святло мінуўшчыны). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7083-16-9.

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацка. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, — суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай...


ПРАЛОГ (фрагмент)

Падаць з другога паверха на брукаванку шкодна.

Асабліва калі ты не котка, а студыёзус славутай Віленскай акадэміі, без кропачкі дыпламаваны філосаф. Няхай гэты без аднае кропачкі і коскі філосаф і звык лазіць у вокны і пераадольваць муры, якія перашкаджаюць шляхецкаму парыванню да славы альбо куртуазнай прыгоды.

Але тое, што адважны і мудры студыёзус Пранціш Вырвіч не ўтрымаўся на вузкім выступе пад вакном чароўнай паненкі Агнешкі, дачкі гутніка з вуліцы Шкельнай слаўнага места Вільні, не апраўдвае нават дождж, які зрабіў камяні слізкімі, як прамова пана суддзі Юдыцкага. Гэтак аднойчы жонка Уладзіслава Вазы, каралева Марыся, дзеля цікаўнасці якой прырабілі ў соймавай зале адмысловы балкон, гахнулася разам з тым балконам ды сваймі "дамамі фраўцымера" проста на галовы высокага сойму, ды адна пані яшчэ пры гэтым, зачапіўшыся, з сукенкі вылузалася. Вось ганьбы было... Не менш, чым для Вырвіча цяпер.

Бо яшчэ трошачкі пратрымайся Пранціш ля аканіцаў, фарбаваных у венецыянскі лазурак, панна Агнешка дакладна б упусціла яго ў свой завешаны ружовымі фіранкамі пакойчык, той вырай, куды студыёзус імкнуўся тры тыдні. Панна ўжо нават пяшчотную ручку не адразу з Пранцысевай рукі вырвала. I тут — гэх! Боты паслізнуліся, пальцы расціснуліся, і — канец Бабілонскай вежы і спакусным надзеям... Бо шабля Вырвіча здрадліва загрымела па брукаванцы, якую людцы паспалітыя называлі кацінымі лабамі, сам кавалер не стрымаў прыкрага ўскрыку ад болю, дый паненка даволі гучна вохнула ад постраху і ляснула аканіцамі, фарбаванымі ў венецыянскі лазурак... I пачаліся пакаранні егіпецкія…


Раім паглядзець:
Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
5.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Рублеўская Людміла. Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

У рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюма Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацка, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і неаднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь.


Каб купіць Рублеўская Людміла. Авантуры студыёзуса Вырвіча, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".