Радзік Рышард. Вытокі сучаснай беларускасці

Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці
8.70 р.
Вага: 610 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / Пераклад з польскай Наталлі Дзенісюк; навуковы рэдактар Станіслаў Рудовіч; Сяргей Токць. — Мінск : Медысонт, 2012. — 376 с. — (Бібліятэка часопіса “Беларускі Гістарычны Агляд”). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6982-71-5

Пераклад паводле Radzik, Ryszard. Między zbiorowością etniczną a wspolnotą narodową. Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo–Wschodniej XIX stulecia. Lublin, 2000.

Кніга вядомага польскага сацыёлага — першае гістарычна-сацыялагічнае даследаванне вытокаў сучаснай беларускасці. Пачаткі фармавання беларускай нацыі разглядаюцца на фоне сацыяльных зменаў і ў параўнанні з падобнымі працэсамі ў суседніх народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Шмат увагі надаецца свядомасці грамадскіх эліт тагачаснай Беларусі, трансфармацыі палітычнай нацыі ў культурныя і цывілізацыйнай пераарыентацыі большасці беларусаў.


Лія Салавей пра кнігу на сайце Беларускага Гістарычнага Агляду


ЗМЕСТ



Рышард Радзік (нарадзіўся ў 1951 г.) — польскі сацыёлаг, прафесар універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін), аўтар каля 200 публікацый. Даследуе працэсы фармавання нацый у Цэнтральна-Усходняй Еўропе XIX і XX ст., асабліва на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай. Адзін з найбольш аўтарытэтных замежных экспертаў у пытаннях утварэння беларускай нацыі.


Каб купіць Радзік Рышард. Вытокі сучаснай беларускасці, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".