Садоўскі Уладзімір. 1813

Садоўскі Уладзімір. 1813
7.90 р.
Вага: 180 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Навэла, апавяданні. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2017. — 120 с.: іл. — (Літаратурная серыя “Шляхецкая чытанка”).

ISBN 978-985-7165-12-4

У кнізе Уладзіміра Садоўскага змешчана навэла ў жанры зомбі-хорар “1813” і пяць апавяданняў.

Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага краю.


ЗМЕСТ

НАВЭЛА
     1813

АПАВЯДАННІ
     Забі гэта!
     Звычай
     Як у старыя добрыя часіны
     У мяне няма пачуццяў, але я павінен кахаць
     Начны пастаялец


ФРАГМЕНТ З КНІГІ



Пра аўтара.

Уладзімір Садоўскі — пісьменнік, краязнаўца, блогер.

Любімыя жанры: постапакаліпсіс і альтэрнатыўная гісторыя.

Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, у газеце “Літаратура і мастацтва”. Аўтар краязнаўчых матэрыялаў для “Рэгіянальнай газеты”, рэгулярна публікуе артыкулы на інтэрнэт-парталах  kraj.by і tut.by.

Вядзе блог  yozas-gubka.livejournal.com.


Раім паглядзець:
Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання
7.80 р.
4.333335
Сярэдняя: 4.3 (усяго галасоў 3)

Вусцішны пакой

Зборнік “Вусцішны пакой” змяшчае творы самых розных аўтараў з розных краінаў і эпох, аб’яднаныя агульнай атмасферай таямніцы, якая застаецца нават тады, калі акторы здымаюць маскі, а таксідэрміст тлумачыць усе тонкасці свайго майстэрства. Жанравая разнастайнасць твораў — ад класічнага гатычнага апавядання Мантэгю Родса Джэймса да мадэрнісцкай навелы Марыю ды Са-Карнэйру і казкі Баляслава Лесьмяна — сведчыць пра нязменную цікавасць пісьменнікаў і чытачоў да загадкавых з’яваў прыроды і цёмных бакоў чалавечай натуры.


Каб купіць Садоўскі Уладзімір. 1813, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".