Сая Kазіс. Клеменс

Сая Kазіс. Клеменс
4.20 р.
Вага: 175 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

П’еса / Пераклад з літоўскай Алесь Разанаў. — Мінск: I. П. Логвінаў, 2013. — 116 с.

ISBN 978-985-562-099-1.

Паводле Kazys Saja, Devynbėdžiai: dviejų dalių muzikinė pasaka“. Vilnius, Vaga, 1974.

П’еса “Клеменс” літоўца Казіса Саі, пастаўленая Віцебскім тэатрам імя Якуба Коласа, сталася падзеяй у культурным і грамадскім жыцці Беларусі. Адтуль, з канца 70-х гадоў мінулага стагоддзя, яна прамаўляе ў наш час.


Абсалютна нестандартны пераклад Алеся Разанава. З фрывольнасцямі, жартамі і песнямі, якія, падобна на тое, напісаў замест летувіса ўласна сам перакладчык. Спектакль, які стаў сімвалам мастацкага супраціву эпохі брэжнеўскага застою, — у выглядзе тэксту, на жаль, застаецца актуальным.

     І гэты час, і гэты лад
     Не назаўсёды...
     Я клічу гром, я клічу град…
     Жыві, нязгода!

пяе Скалнас-Разанаў. Напаўзабыты пераклад, адна з апошніх кніг выдавецтва “Логвінаў”. (Ціхан Чарнякевіч пра кнігу на BOOKSTER.BY)


І гэты час, і гэты лад не назаўсёды… (Сяргей Дубавец у праграме “Вострая брама” пра паказ у Менску спектаклю паводле п’есы “Клеменс”)


ЗМЕСТ

Народная камедыя-прыпавесць у дзвюх дзеях
Першая дзея
Другая дзея

P.S.
Валерый Маслюк. P.S.
Пятро Ламан. I гэты дзень, і гэта ноч не назаўсёды
Ларыса Малашэня. Заўтра стрэнецца з учора — гусі вернуцца ізноў


Каб купіць Сая Kазіс. Клеменс, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".