Шапран Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным

Шапран Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным
7.20 р.
Вага: 460 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінск : Логвінаў, 2011. — 362 с.

Кніга гутарак журналіста Сяргея Шапрана з Рыгорам Барадуліным, размова ў якой ідзе не толькі пра чалавечы і творчы лёс народнага паэта Беларусі, але і пра родную Ушаччыну, пра маму Акуліну Андрэеўну і самых блізкіх сяброў: Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Міхася Стральцова, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева. І ў непарыўнай сувязі з гэтым — пра літаратуру, родную мову і пра краіну, у якой Барадулін даўно адчувае сябе, па ўласным вызначэнні, іншакраінцам.


Пра кнігу на ЕЎРАРАДЫЁ

— Неяк адна маленькая дзяўчынка ў адказ на пытанне, што такое жыццё, сказала, што гэта, як у кінатэатры: людзі прыйшлі, паглядзелі фільм і пайшлі, пасля наступныя прыходзяць.

— Тут на зямлі па жыццё практычна чарга, мы ўсе тут у жывой чарзе, мы ўсе, паўтаруся, часовыя. Вечная толькі душа. І таму мы павінны зразумець, што за гэты час, які адведзены нам Усявышнім, Лёсам, мы павінны заставацца самімі сабой, не здраджваць сабе, каб, адыходзячы ў вечнасць, было што ўспомніць, што мы не дарэмна жылі на гэтай зямлі. Аднак пытанне “Што такое недарэмна?” таксама дужа складанае. Адзін лічыць, што трэба набыць многа грошай, другі марыць пра дамы, трэці хоча нарабіць дзяцей, чацвёрты думае змяніць пятнаццаць жонак, ну а ў выніку — голы прыйшоў, голы пайшоў.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1
12.40 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 1. 1951—1969

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых.

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 2. 1970—1978
17.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Дзённікі і запісы. Выпуск 2. 1970—1978

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію.

Барадулін Рыгор. Каўчэг
9.10 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Барадулін Рыгор. Каўчэг

У кнігу выбраных твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кніг "Маладзік над стэпам", "Рунець, красаваць, налівацца!", "Нагбом", "Неруш", "Адам і Ева", "Лінія перамены дат", "Вяртанне ў першы снег", "Рум", "Свята пчалы", "Абсяг", "Белая яблыня грому", "Вечалле", "Амплітуда смеласці" ды іншых.


Каб купіць Шапран Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".