Шарова Юлія. Вяртанне Ліліт

Шарова Юлія. Вяртанне Ліліт
14.20 р.
Вага: 460 г
Памеры: 145x210 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Вяртанне Ліліт : астрапсіхалагічны раман у 4-х частках / Юлія Шарова. – 2-выданне. – Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. – 316 с.

ISBN 978-985-7210-05-3.

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.


ЗМЕСТ

Прадмова
Частка I. СУКУБ
Частка II. ЧОРНЫ МЕСЯЦ
Частка III. СПАДАР ЯНКА
Частка IV. БЕЛЫ МЕСЯЦ
Паслямова


Астрапрсіхалагічны партрэт аўтаркі

Сонца ў Авене робіць як індывідуалісткай, але становішча свяціла ў 7-м натальным доме змушае ўвесь час улічваць меркаванне атачэння. Месяц кіруе 10-м домам і стаіць у Стральцы, а гэта спрыяе пісьменніцтве. Схільнасць да буйной раманнай прозы вызначае моцны Юпітэр у Раку ў 10-м доме, які станоўча аспектуе Меркурый у Рыбах, а Нептун у 3-м доме дае фантазію і талент прыдумляць сюжэты.

Асцэдэнт у Шалях мог бы зрабіць аўтарку ўзорам мудрасці ды ўзважанасці, але Плутон у 1-м доме прымушае перастройваць уласнае жыццё і дзеля гэтага рашуча ламаць наяўныя рамкі. Бо без вогнішча, на якім згарыць старое, не будзе Фенікса.


ФРАГМЕНТ З КНІГІ


Каб купіць Шарова Юлія. Вяртанне Ліліт, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".