Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні

Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні
6.40 р.
Вага: 200 г
Памеры: 130x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Вершы, зацемкі. — Мінск: Галіяфы, 2013. — 100 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 39).

ISBN 978-985-7021-07-9

У кнігу ўвайшлі вершы і малая проза, створаныя аўтарам цягам апошніх гадоў, а таксама выбраныя творы з папярэдняй кнігі вершаў “Крушня”.


Абранец лёсу, або “Бег па самаадчуванні” Усевалада Сцебуракі (Віка Трэнас, LIT-BEL.ORG)

Блог аўтара ў Жывым Журнале.


Пра аўтара

Усевалад Сьцебурака нарадзіўся ў 1981 г., скончыў гістфак БДПУ і асьпірантуру. Выкладаў гістарычныя дысцыпліны у сталічных ВНУ. Друкаваўся ў “Нашай Ніве”, “Куфэрку Віленшчыны”, “Рэгіянальнай газеце” і іншых выданьнях беларускай перыёдыкі. У 2004 стаў лаўрэатам прэміі “Лепшы дэбют” часопісу “Дзеяслоў”. Выдаў кнігу вершаў і малой прозы “Крушня” (2007). Жыве ў Менску, працуе памочнікам старшыні Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.


     Беларуская клясыка (верш з кнігі)

     Я цьверда стаўлю мяккі знак
     ва ўсіх належных словах!
     Бяз знаку гэтага ніяк
     мая ня можа мова!

     У “Эўропе” — сьмела стаўлю “э”
     і “я” пішу у “клясе” —
     такой граматыкі стае
     на думкі ў кожным часе!

     Баронім “ё”, кароцім “ў”
     трасянку робім моваю!
     Звычайную
                          маю
                                  тваю
     мы робім адмысловаю!


ЗЬМЕСТ


Раім паглядзець:
Івашчанка Анатоль. Анаталогія
5.20 р.
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Івашчанка Анатоль. Анаталогія

Акрамя імя аўтара і агульнай вокладкі, тэксты, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, аб'ядноўвае тое, што ўсе яны напісаныя ў дваццаць першым стагоддзі. Некаторыя апавяданні — пад сапраўдным імем аўтара — друкуюцца ўпершыню.

Івашчанка Анатоль. Хай так
3.40 р.
2.5
Сярэдняя: 2.5 (усяго галасоў 2)

Івашчанка Анатоль. Хай так

У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.


Каб купіць Сцебурака Усевалад. Бег па самаадчуванні, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".