Шэін Аляксей. Сем камянёў

Шэін Аляксей. Сем камянёў
19.50 р.
Вага: 520 г
Памеры: 130x200 мм
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Раман / Мастак Раман Сустаў. — Мінск: “Пазітыў—цэнтр”, 2015. — 416 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар”; выпуск 8). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978—985—6983—53—8.

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталёў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.


Аляксей Шэін кінуў выклік Толкіену і Льюісу — напісаў першае беларускае фэнтэзі  (SVABODA.ORG)

Інтэрв’ю з аўтарам на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў



“Гэта раман пра цуды, якія, хоць і здараюцца ў дзівосным свеце, закліканыя падкрэсліць, што ў цудзе няма нічога надзвычайнага. А яшчэ — пра прыгоды, перажыць якія таемна марыць ці не кожны захоплены чытач. Падазраю, што ад узросту гэта не залежыць”.
(Ганна Янкута, літаратурны крытык)

“…Захапляльнае падарожжа ў дзівосны свет, дзе ёсць месца і сапраўдным чалавечым якасцям, і дзе героі мужна змагаюцца з цяжкасцямі, і дзе патрэбна кемлівасць розуму і цвёрдасць духа, каб разгадаць усе галаваломкі і выйсці на бітву са злом”.
(Анатоль Шырвель, рэдактар Krynica.info)

“Раман — вельмі цікавы. Неспрактыкаваны чытач знойдзе ў ім асаблівы свет, захапляльны сюжэт і цікавых герояў, спрактыкаваны — выявіць глыбокую хрысціянскую падаплёку. Сем частак рамана, сем цудоўных камянёў, сем дзён стварэння свету, персанажы, у якіх так раптоўна адгадваюцца героі, вядомыя нам паводле зусім іншых гісторыяў... Па-мойму, у беларускай літаратуры нічога падобнага пакуль яшчэ не было. Зусім. І вось з’яўляецца”.
(Ганна Севярынец, Velvet.by)
15









ЗМЕСТ

Першы дзень
Другі дзень
Трэці дзень
Чацвёрты дзень
Пяты дзень
Шосты дзень
Сёмы дзень


Пра аўтара

Шэін Аляксей нарадзіўся ў 1976 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Займаўся журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Вучыўся ў магістратуры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня, Летува). Скончыў праграму навучання ў Haggai Institute (Hawaii, USA).

Арганізатар курсаў беларускай мовы "Моваведа". Як вядоўца гэтых курсаў у 2015 г. узнагароджаны прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці" ў намінацыі "Грамадскі лідар года" (прэмія ўручаецца Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў).

Пераможца літаратурнага конкурсу "Экслібрыс" імя Аляксандра Уласава, які праводзіўся Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2014 годзе.


Фрагмент з кнігі


Раім паглядзець:
Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня
9.70 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 8)

Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня

Ян Баршчэўскі (1794 (?)— 1851) — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Галоўны ягоны твор — "Шляхціц Завальня", дзе ўпершыню шырока выкарыстоўваюцца беларускія казкі і паданні, дзе ў кожным слове "чуваць беларуса". Кнігу Я. Баршчэўскага часта параўноўваюць з сусветна вядомым эпасам "Тысяча і адна ноч".

Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка
23.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Льюіс Клайв Стэйплз. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка

“Хронікі Нарніі” — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкінам (трылогія “Уладар пярсцёнкаў) лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі. Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копіяў “Хронік” на 41 мове. І вось першы том гэтай цудоўнай гісторыі ў перакладзе на беларускую.


Каб купіць Шэін Аляксей. Сем камянёў, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".