Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун

Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун
19.90 р.
Вага: 530 г
Памеры: 205x290 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Пакатун і Паляжун. Гісторыі з жыцця / Брыгіта Шэр ; ілюстрацыі Ферэны Бальхаўс ; пераклад з нямецкай Ірыны Герасімовіч. – Мінск : Галіяфы, 2018. – 36 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-7140-98-5

Пераклад зроблены паводле:
Brigitte Schär. Verena Ballhaus. Geschichten vom Roll und vom Ruh, 2006 by Bajazzo Verlag, Zürich, Schweiz.

Пакатун і Паляжун — дзве казачныя істоты, якія хоць і не падобныя да людзей, але дзейнічаюць і адчуваюць, як мы з вамі. Характары ў іх вельмі розныя: Пакатун — энергічны, рызыкоўны, на месцы яму ніяк не сядзіцца, а вось Паляжун — стрыманы, памяркоўны, часам трохі баязлівы. Як у любых адносінах, у іх бываюць і імгненні пяшчоты, і супольныя гульні, і адкрыцці, але не абыходзіцца і без сварак, непаразуменняў ці раздражнення. У канцы яны наогул збіраюцца развітацца назаўжды, але ці змогуць?

Пятнаццаць паэтычных гісторый пра радасці і пакуты супольнасці. Гісторыі з жыцця, якія дапамагаюць навучыцца называць розныя станы і пачуцці, што бываюць паміж людзьмі.


ЗМЕСТ



ФРАГМЕНТЫ З КНІГІ


ПРА АЎТАРКУ

Брыгіта Шэр (нарадзілася ў 1958 г.) вырасла непадалёку ад Цюрыха, цяпер жыве ў Цюрыху. Вывучала германістыку і літаратуру народаў Еўропы, а таксама скончыла курсы дэкламацыі і спеваў. Пасля заканчэння вучобы на працягу чатырох гадоў выкладала нямецкую мову ў гімназіі, а таксама працавала дэкламатаркай на студыі, дзе запісваліся аўдыёкнігі для сляпых. З 1988 года Брыгіта Шэр ― свабодная пісьменніца, перформерка і спявачка. У сваёй творчасці яна звяртаецца да джаза, класічнай, папулярнай, этнічнай музыкі і шансона. Яе кнігі і CD для дзяцей і дарослых атрымалі шматлікія ўзнагароды, сярод якіх Швейцарская прэмія ў галіне юнацкай літаратуры, Прэмія за ўнёсак у культуру кантона Цюрых і Прэмія Фонду Пра Гельвецыя. Аўтарка была ўключаная ў ганаровы спіс Міжнароднай рады па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЕСКА, намінаваная на Нямецкую прэмію ў галіне юнацкай літаратуры, брала ўдзел у чытаннях на Прэмію Інгеборг Бахман. Творы Брыгіты Шэр перакладзеныя на 16 моў свету. Яна давала канцэрты ў шматлікіх краінах і брала ўдзел у многіх мультымедыйных праектах у сферы танцавальнага, тэатральнага і кінамастацтва.


ПРА МАСТАЧКУ

Ферэна Бальхаўс нарадзілася ў 1951 годзе ў Гемюндэне-на-Майне, вырасла ў Мюнхене, там жа вывучала жывапіс і графіку ў Акадэміі мастацтваў.  Спярша працавала мастачкай пастаноўшчыцай у тэатры, пасля праз афармленне афіш для дзіцячых спектакляў трапіла ў сферу кніжнай ілюстрацыі, дзе і засталася.


ПРА ПЕРАКЛАДНІЦУ

Ірына Герасімовіч нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску. Перакладала на беларускую мову творы такіх нямецкамоўных аўтараў, як Лукас Бэрфус, Георг Бюхнер, Ёнас Люшэр, Ільма Ракуза, Моніка Рынк, Марыца Бодражыч, Нора Гомрынгер, Дэа Лоэр, Марыюс фон Маебург, Фальк Рыхтэр, Мікаэль Кумпфмюлер, Франц Холер ды інш. Реалізуе праекты ў галіне літаратуры, выяўленчага мастацтва, тэатра. Жыве і працуе ў Мінску.


Раім паглядзець:
Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага
19.90 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Васючэнка Пятро. Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага

Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, гумару, вясёлых парадоксаў.

Гапеева Вольга. Дзве авечкі
19.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Гапеева Вольга. Дзве авечкі

“Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана
13.80 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Нурдквіст Свэн. Вандроўка Пэтсана

Коцік Фіндус знайшоў намёт на гарышчы, і Пэтсан ўзгадаў, як ён вандраваў, калі быў малады. І вось Фіндус, Пэтсан і куры спрабуюць выправіцца ў вандроўку, але ці атрымаецца ў іх?..


Каб купіць Брыгіта Шэр. Пакатун і Паляжун, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".