Сэрыя "Галерэя чалавечай думкі"

Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе
3.60 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Волян Андрэй. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе

Кніга знаёміць з двума творамі вядомага беларускага гуманіста, багаслова і дзеяча Рэфармацыі Андрэя Воляна (1530—1610), у якіх аўтар падымае пытаньні аб прававым забеспячэнні свабоды ў сучаснай яму грамадзянскай супольнасці Вялікага Княства Літоўскага ("Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе"), а таксама разважае аб маральных падвалінах і сэнсе чалавечага жыцця ("Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці").

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць пр
3.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Дэкарт Рэнэ. Развагі аб метадзе, як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках

Рэнэ Дэкарт (1596—1650) — выбітны французскі матэматык, фізік, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік новай школы еўрапейскай філасофіі, якая паводле лацінізаванай формы ягонага прозвішча (Cartesius) стала вядомай як картэзіянства. Праца "Развагі аб метадзе" — першы філасофскі твор на французскай мове.

Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як н
3.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Кант Імануэль. Пралегомены да любой будучай метафізікі, якая можа ўзнікнуць як навука

Імануэль Кант (1724—1804) — пачынальнік нямецкага класічнага ідэалізму. Праца "Пралегомены" належыць да першага пэрыяду творчай біяграфіі аўтара і з’яўляецца квінтэсенцыяй яго буйных твораў, у якіх ён праводзіць крытычны аналіз метафізікі, што панавала ў прыродазнаўстве 18 ст.

Мак’явэлі Нікало. Уладар
3.60 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Мак’явэлі Нікало. Уладар

"Уладар" — найбольш вядомы твор Нікало Мак’явэлі (1469—1527), выбітнага італьянскага палітычнага дзеяча і мысляра, філосафа і літаратара эпохі Адраджэння.