Сіліцкі Віталь. Адкладзеная свабода

Сіліцкі Віталь. Адкладзеная свабода
2.70 р.
Вага: 220 г
Памеры: 135x200 мм
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Посткамуністычны аўтарытарызм у Сербіі і Беларусі. — Вільня: 2012. — 114 с. — (Бібліятэка "Беларускі калегіюм").

Гэта кніга — пасмяротнае выданне аднаго з найбольш важных тэкстаў выбітнага беларускага інтэлектуала Віталя Сіліцкага, у якім на аснове параўнальнага аналізу апісваюцца працэсы паўставання і фармавання персаналісцкіх рэжымаў у Сербіі і Беларусі.

ЗМЕСТ



Віталь Сіліцкі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне сацыялогіі) у 1994 годзе. Атрымаў ступені магістра (Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт, Венгрыя) і доктара паліталогіі (Ратгерскі ўніверсітэт, ЗША). У 1999–2003 гадах працаваў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску. Быў звольнены адміністрацыяй на загад уладаў за публічную крытыку палітыкі прэзідэнта краіны. Пасля стажаваўся ў Міжнародным форуме даследаванняў дэмакратыі (Нацыянальны фонд у падтрымку дэмакратыі, ЗША) і Стэнфардскім універсітэце. Мае больш за 100 публікацыяў у выданнях Беларусі, ЗША, краінах ЕС, Расіі. Cпецыялізуецца ў галінах палітыкі эканамічных рэформаў, дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы, электаральных рэвалюцый і прэвентыўнага аўтарытарызму, палітыкі ЕС на постсавецкай прасторы, дачыненняў Беларусі з Расіяй і ЕС. У 2007 годзе ўзначаліў Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў. Памёр ад цяжкой хваробы на 39 годзе жыцця 11 чэрвеня 2011 года.


Каб купіць Сіліцкі Віталь. Адкладзеная свабода, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".