Сіпакоў Янка. Зубрэвіцкая сага

Сіпакоў Янка. Зубрэвіцкая сага
3.50 р.
Вага: 485 г
Памеры: 145x215 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Раман у апавяданнях. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 328 с. — (Лімаўскі фальварак).

ISBN 978-985-6941-44-6

“Зубрэвіцкая сага” — раман-містыфікацыя ў апавяданнях. Пачынаецца кніга паляваннем нашых продкаў на мамантаў, а заканчваецца падзеямі Другой сусветнай вайны, нашэсцем немцаў на Беларусь, якая тады была ў складзе Савецкага Саюза.

Што ж аб’ядноўвае гэтыя апавяданні ў адзіны твор? Месца, невялікая звычайная беларуская вёсачка Зубрэвічы, якая ўзнікла на шляхах мамантавых ловаў, вёсачка, у якой жыў князь Мітка Сякіра — Дзмітрый Зубрэвіцкі, паселішча, пра якое ведаў кароль Польшчы Ягайла і якое, відаць, паставіла і сваіх ваяроў на Грунвальдскую бітву.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Творы аўтара на Беларускай Палічцы


ЗМЕСТ


Каб купіць Сіпакоў Янка. Зубрэвіцкая сага, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".