Шляхамі БНР

Шляхамі БНР
14.00 р.
Вага: 280 г
Памеры: 150x235 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Манаграфія / А. Агееў [і інш.], пад рэдакцыяй Ірыны Соркінай, Сяргея Харэўскага. – Гродна: ЮрСаПрынт, 2018. – 158 с.

ISBN 978-985-7134-43-4.

У калектыўнай манаграфіі тэма Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўлена скрозь прызму лакальнай гісторыі. Разглядаюцца падзеі, асобы, адрасы, звязаныя з гісторыяй БНР ў Вільні, Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, Слуцка-Капыльскім рэгіёне.

Аўтары шукаюць адказы на шэраг актуальных пытанняў. Чаму Вільня не стала сталіцай БНР? З якімі будынкамі сённяшняй сталіцы Беларусі звязаныя першыя дні абвяшчэння БНР? Што дае падставы называць Магілёў усходнім фарпостам БНР, а Гродна – яе другой сталіцай? Якія асобы і адрасы звязаныя са змаганнем за беларускую незалежнасць у Брэсце? Які ўнёсак Гомельшчыны ў беларускі рух 1917– 1918 гадоў? Якія мясціны ў сучаснай Беларусі нагадваюць пра гераічнае змаганне за БНР Слуцкіх паўстанцаў? Якія невядомыя раней матэрыялы пра беларускіх дзеячаў і гісторыю БНР можна адшукаць у архівах і музеях Вільні?

Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – усім, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Матэрыялы кнігі дапамогуць у распрацоўцы экскурсійных маршрутаў па мясцінах БНР.


ЗМЕСТ


Раім паглядзець:
Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997)
8.60 р.
4.5
Сярэдняя: 4.5 (усяго галасоў 2)

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон. Рада БНР (1982—1997)

Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)” (Мінск, 2014). Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў.


Каб купіць Шляхамі БНР, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".