Смалянчук Алесь. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека

Смалянчук Алесь. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека
4.20 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Мінск: Логвінаў, 2013. — 158 с. — (Бібліятэка “Беларускі калегіюм”).

Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. Іх лучыць аўтарскае імкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры.

Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі

Алесь Смалянчук: Беларусь ня мае ўласнай гістарычнай палітыкі (інтэрвію радыё “Свабода”)


ЗМЕСТ

Асаблівасці беларускага гісторыяпісання
Асоба Кастуся Каліноўскага як даследчая праблема
Радкевіч versus Каліноўскі?
Антрапалогія знявагі і даносу
Мітрафан Доўнар-Запольскі: нараджэнне навукоўца
Горадня і гарадзенцы 1906—1915 гг. На старонках “Нашай Нівы”
Краёвец Антон Луцкевіч
Палеская вёска ў стасунку да Пана

Біяграфія


БІЯГРАФІЯ

Алесь Смалянчук нарадзіўся ў Слоніме напрыканцы вясны 1959 г. Там жа скончыў сярэднюю школу. Вучыўся на гістарычным факультэце Гарадзенскага ўніверсітэта. Каля дзесяці гадоў працаваў настаўнікам гісторыі ў школах Горадні. У 1991 г. паступіў у завочную аспірантуру Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (навуковы кіраўнік прафесар Міхась Біч). У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз сем гадоў — доктарскую. Якая была прысвечана польскаму руху на беларускіх і літоўскіх землях у апошнія 50 гадоў гісторыі Расійскай імперыі.

Аўтар некалькіх кніг, болей як сотні навуковых публікацыяў, рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo Historycus”, альманаха “Горад Святога Губерта”, навуковы кіраўнік онлайн-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, адзін з кіраўнікоў навуковага праекта па сацыяльнай гісторыі “Гарадзенскі Палімпсест” ды інш.

Лаўрэат дыплома Беларускага гістарычнага таварыства “За лепшую навуковую кнігу па гісторыі Беларусі ў 2000—2001 гг.”.

Жыве ў Горадні.


Каб купіць Смалянчук Алесь. Беларуская гісторыя: знайсці чалавека, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".