Стагановіч Аляксандр. Успаміны пасла

Стагановіч Аляксандр. Успаміны пасла
7.00 р.
Вага: 350 г
Памеры: 120x165 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

2-е выданне / Прадмова Аляксандра Пашкевіча, каментары Аляксандра Пашкевіча, Алега Гардзіенкі. — Мінск: Лімарыус, 2014. — 270 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6968-40-5.

Кніга Аляксандра Стагановіча (1890—1988) “Успаміны пасла” распавядае пра жыццё аўтара з самага пачатку ХХ ст. да канца 1940-х гг. — эміграцыі ў ЗША. Асноўны змест мемуараў закранае грамадска-палітычныя падзеі ў Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд, а таксама ў часы Другой сусветнай вайны. Дэталі дачыненняў палітычных лідараў, асаблівасці выбараў у польскі сойм, дзейнасць беларускага актыву ў часы акупацыі і ў пасляваеннай Германіі — усё гэта можна знайсці на старонках грунтоўна пракаментаваных успамінаў.

“…Успаміны перадусім цікавы сваёй звышэмацыянальнай і катэгарычнай ацэнкай тых падзей, якія аўтару давялося перажыць. І гэтая ацэнка, што вельмі істотна, сыходзіць не выключна з асабістага ды эмацыйнага стаўлення, а робіцца з ідэйных установак і палітычных поглядаў аўтара.

Коратка дадзены твор можна акрэсліць як успаміны “беларускага палітыка”. Як вядома, палітыка — феномен досыць ваяўнічы, які заўсёды мае на ўвазе канфлікт, пэўную знешнюю і нутраную канфрантацыю. Канфрантацыя ж цягне за сабой барацьбу з праціўнікам — гэтай барацьбой і прасякнутыя ўспаміны…”

(Рэцэнзія Андрэя Мастыкі на першае выданьне кнігі на сайце часопіса “Палітычная сфера)


ЗМЕСТ



Пра аўтара


Прадмова (фрагмент)


Раім паглядзець:
Кіпель Яўхім. Эпізоды
7.00 р.
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Кіпель Яўхім. Эпізоды

Успаміны беларускага дзеяча Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: Уладзіміра Жылку, Змітра Жылуновіча, Янку Купалу, Якуба Коласа і іншых.


Каб купіць Стагановіч Аляксандр. Успаміны пасла, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".