Сыс Анатоль. Берагі майго юнацтва

Сыс Анатоль. Берагі майго юнацтва
14.00 р.
Вага: 295 г
Памеры: 105x165 мм
3.666665
Сярэдняя: 3.7 (усяго галасоў 3)

Вершы, пародыі / Укладанне, прадмова Алесь Бяляцкі; мастачка Дар’я Бунеева. — Мінск : Галіяфы, 2016. — 250 с.

ISBN 978-085-7021-97-0

“Берагі майго юнацтва” — цудам ацалелы паэтычны зборнік Анатоля Сыса, у які ўвайшлі вершы пазнейшых часоў…

Невядомыя “берагі” паэзіі Анатоля Сыса (Алесь Бяляцкі)


          * * * * *
         
          Коні
         
          Караванам па бяжмежнай пойме
          Праклінаючы халодны бляск вады,
          Нібы айсберг рыжы, блудзяць коні,
          Звар’яцеўшы ад пустой хады.
         
          І, здаецца, што туман абрыдлы
          Назаўжды закрэсліў пах зямлі,
          Грывы мокрыя, як птушак скрыдлы,
          Безнадзейна па вадзе плылі.

          На дыба табун шалёна ўзняўся,
          У іржанні чуўся сэрца крык —
          За тумана бераг паказаўся
          І, як здань, у гэты ж момант знік.

          Што было далей ніхто ня знае,
          Толькі ў маі чутны шум вады —
          Гэта коні бераг свой шукаюць,
          Звар’яцеўшы ад пустой хады.

          * * * * *


ЗМЕСТ



Прарок свабоды і незалежнасці. Прадмова Алеся Бяляцкага


Каб купіць Сыс Анатоль. Берагі майго юнацтва, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".