Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы

Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы
1.18 р.
Вага: 270 г
Памеры: 130x200 мм
0

3-е выданне. — Мінск : Беларусь, 2007. — 240 с. : іл.

ІSBN 978-985-01-0740-4

Былое старажытнае паселішча на беразе ракі Ушы ў пачатку XVI стагоддзя стала галоўнай рэзідэнцыяй слыннай сям'і, цэнтрам культуры Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, другім горадам у дзяржаве пасля Вільні.

Гісторыі горада Нясвіжа і легендарнага роду Радзівілаў цесна з'яднаныя паміжсобку. Пра гэта кніга.


Артыкул пра аўтарку ў Вікіпэдыі


ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

ЛЯ ГЭТЫХ СЦЕН ПРАЙШЛІ ВЯКІ
Повязь часоў
Музыка ў камені
У засені старых паркаў
Мастацтва пэндзля і разца
Паўстае са старонак
Скарбы кніжных і архіўных сховішчаў
Талія Мельпамена і нясвіжскае "ДО"

ПАХОДЖАННЕ РАДЗІВІЛАЎ
Войшунд па мянушцы Радзівіліо
Заснавальнік нясвіжскай лініі
     Ян Радзівіл Барадаты
Геркулес Літоўскі
     Юры Радзівіл "Пераможца"
Дыпламат і канцлер
     Мікалай Радзівіл Чорны
Пераможца на рацэ Вуле
     Мікалай Радзівіл Руды
Першы падарожнік Беларусі, святлейшы пілігрым
     Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка
Сыны Сіроткі
     Крыштоф Мікалай Радзівіл
     Ян Юры Радзівіл
     Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл
     Жыгімонт Караль Радзівіл
     Аляксандр Людвік Радзівіл
Здраднікі? Не! Патрыёты
     Януш Радзівіл
     Багуслаў Радзівіл
Радзівілы — Сабескія
     Міхал Казімір Радзівіл
Вялікі канцлер Літоўскі — палітык разважлівы і памяркоўны
     Караль Станіслаў Радзівіл
Князь Гетман
     Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Дзівосы Пане Каханку
     Караль Станіслаў Ануфры
     Ян Непамуцэн Радзівіл
Паэт і кампазітар
     Мацей Радзівіл
Адважны рамантык
     Дамінік Геранім Радзівіл
Сябра Гётэ і Шапэна
     Антоні Генрык Радзівіл
Яны вярнулі славу замку
     Антоні Вільгельм Радзівіл і Марыя дэ Кастэлян дэ Талейран
Іх з'яднала любоў да Беларусі
     Мікалай Вацлаў Радзівіл і Марыя Магдалена Радзівіл з Завішаў
Радзівілы XX стагоддзя
     Антоні Альбрэхт Радзівіл
     Леон Уладзіслаў Радзівіл
     Караль Мікалай Радзівіл
     Януш Францішак Радзівіл
     Станіслаў Альбрэхт Радзівіл

ЧОРНАЯ ДАМА НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА
Хто яна, містычная незнаёмка?
Сапраўдныя падзеі і чуткі
Яе лепшыя часіны
Каханне стагоддзя
Доўгае процістаянне
Апошнія дні каралевы
Жалобны картэж
Абраз Маткі Боскай Астрабрамскай
Барбара Гіжанка
Знаходка Віленскага сабора
Вачамі даследчыкаў

ПАДАННІ І ЛЕГЕНДЫ
Дуб і сасна
Таямніцы нясвіжскіх саркафагаў
"Гарбаты" саркафаг
Загадкавая бочачка
Слёзы Марыі
Авэ Марыя
Нязнойдзены клад
Новае ў пошуках Радзівілаўскай скарбніцы
Камень-чараўнік
Герб роду Радзівілаў

SUMMARY


***

ПРАДМОВА

На Беларусі Нясвіжчына — адна з мясцін, што маюць надзвычай багатую гісторыю. Шмат цікавых, паэтычных паданняў і легендаў нарадзілася тут, у маляўнічым кутку нашай зямлі. Гэтыя своеасаблівыя помнікі даўніны хвалююць нас сваёй сувяззю з мінулым краю, вобразнасцю і непаўторнасцю. Знаёмства з імі пачнём з легенд пра назву самога горада. Існуе некалькі версій яе паходжання.

Даўным-даўно, калі ўсе тутэйшыя землі яшчэ былі пакрыты густым непраходным лесам, па рацэ Ушы з поўначы спусціўся ў гэты край нейкі князь з дружынай. Яны ўбачылі тут шмат дзікіх звяроў, якія зусім не баяліся чалавека. Паляванне было вельмі ўдалым. Хутка ўсе лодкі запоўніліся дзічынай. Не хапіла месца вялікаму мядзведзю, якога падстрэліў сам князь. Вырашылі прыехаць па яго іншым разам. Праз некалькі дзён князь паслаў сваіх верных слуг па здабычу. Але слугі вярнуліся і далажылі князю, што мядзведзь нясвежы. З той пары так і пачалі называць гэтае месца, дзе потым узнікла славянскае паселішча.

Вось іншая. На месцы цяперашняга горада была высокая і вельмі крутая гара. Цяжка было ўбачыць што-небудзь з-за яе, "не свидеть" нічога. Аднойчы ў час моцнай паводкі, можа яшчэ сусветнай, гэтую гару размыла на сем узгоркаў і занесла сюды дамы з людзьмі і цэлы карабель. Так з'явіліся пасяленцы на гэтай зямлі, а іх паселішча атрымала імя ад назвы гары.

На думку некаторых даследчыкаў Нясвіж узнік на адным з водных гандлёвых шляхоў. Аб гэтым сведчаць шматлікія запруды на рацэ Ушы, ля вытокаў якой раскінуўся горад.

Сапраўды, у гэтым месцы сустракаюцца дзве водныя сістэмы — рака Уша ўпадае ў магутны Нёман, які імчыць свае воды ў Балтыйскае мора, а на поўдзень ад горада пачынаецца з невялікага балота рэчка Лань, прыток Прыпяці.

Паданне гаворыць, што там, дзе Уша і Лань блізка падыходзілі адна да адной, і ўзнікла паселішча людзей, якія дапамагалі перацягваць ладдзі ў гэтым месцы волакам. Затым яно ператварылася ў астрог і стала цэнтрам невялікага княства.

Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму дапамагалі і вялікія балоты-багны, і шматлікія абаронцы-воі, якіх называлі віжамі. Цяжка было прабрацца варожым воінам праз высокія сцены крэпасці. Кожную раніцу дазорныя на вежах дакладвалі князю аб тым, што ў горад не прайшлі варожыя лазутчыкі. У самой крэпасці было шмат — "несть числа" — віжаў. Ад сугучча гэтых кароткіх слоў "несць віжаў" і сталі называць горад-крэпасць.

Аўтар шматлікіх тапанімічных слоўнікаў В. Жучкевіч тлумачыў слова Нясвіж проста, без усялякай таямнічасці. Калісьці густыя зараснікі кустоў каля вады называлі свіддзю. Каля горада-крэпасці такіх кустоў не было.

У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім, Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, было шмат багатых родаў. Але цяжка знайсці больш магутных і заможных, чым Радзівілы. Род Радзівілаў лічыўся самым высакародным сярод еўрапейскай арыстакратыі.

На працягу стагоддзяў з роду Радзівілаў выйшлі больш за сорак сенатараў, канцлераў, ваяводаў, кашталянаў, маршалкаў і г. д. Разгалінаваная сям'я знаходзілася ў сваяцкіх адносінах з каралеўскімі дамамі Еўропы (дванаццаць шлюбаў). Некаранаванымі каралямі Вялікага княства называлі прадстаўнікоў гэтага ўплывовага роду, які даў дзесяткі выдатных дзяржаўных дзеячаў Бацькаўшчыны, сапраўдных рыцараў незалежнасці.

Нясвіж лічыўся галоўнай рэзідэнцыяй Радзівілаў, "сталіцай" магутных магнатаў.
У нясвіжскім замку знаходзілася найбагацейшая ў свеце бібліятэка з вялізным архівам, які зберагаў так званую Літоўскую метрыку, карцінная галерэя з тысячамі твораў мастацтва. У Нясвіжы дзейнічалі друкарні, прыдворны тэатр, шматлікія аркестры, капэлы, ствараліся оперы і балеты, збіраліся калекцыі зброі, манет, працавалі шматлікія мануфактуры.

Славуты гісторык Адам Кіркор пісаў: "Нясвіж сваім багаццем, бляскам, непаўторнасцю, назапашанай разнастайнасцю выбітных твораў навукі і мастацтва не толькі быў першым у цэлай Літоўскай Русі, але пераўзыходзіў у многім шматлікія другарадныя сталіцы... Не разгулам, дзівацтвамі ды ўсялякімі празмернасцямі барскага жыцця… але сваім эстэтычным бокам, сваімі рэдкімі зборамі, кабінетамі, бібліятэкамі, архівам, карціннай галерэяй, тэатрам, урэшце самім жыццём, у якім паміж розных барскіх задумак было шмат вытанчанасці, гуманнасці, вышэйшых поглядаў і памкненняў, нарэшце нават самаадданасці".

Да нашых дзён зберагліся ў Нясвіжы цудоўныя ўзоры дойлідства: палацава-паркавы ансамбль, фарны касцёл, жаночы кляштар, ратуша, Слуцкая брама, "Домік на рынку", гандлёвыя шэрагі ды інш.

Уражваюць агромністыя падзямеллі ў некалькі паверхаў, патаемныя сховішчы, падземныя хады. Пад касцёлам збераглася фамільная крыпта Радзівілаў. Апошняе перазахаванне тут адбылося 8 чэрвеня 2000 г.

Поспехаў табе, любы горад, у трэцім тысячагоддзі. AVE, НЯСВІЖ!


Каб купіць Шышыгіна-Патоцкая Клаўдзія. Нясвіж і Радзівілы, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".