Танк Максім. Абвяржэнне

Танк Максім. Абвяржэнне
7.90 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x185 мм
4
Сярэдняя: 4 (1 голас )

Сто выбраных вершаў / Укладанне Андрэя Хадановіча; паслямова Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: I. П. Логвінаў, 2012. — 132 с. — (Серыя “Я кнігу маю”).

ISBN 978-985-562-006-9.

У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў. Тыя, што належаць да корпусу
найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя
чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі
вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб
паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі (Андрэй Хадановіч. Ад укладальніка).



ЗМЕСТ



Пра аўтара


Зборнікі паэзіі Максіма Танка


Ад укладальніка

Некалі Вальтэр так сказаў пра свой збор твораў, дзе было каля сотні тамоў: “3 такім багажом да нашчадкаў не даехаць”. Максім Танк напісаў сямнаццаць паэтычных кніг, не лічачы паэмаў, перакладаў, вершаў для дзяцей, прыжыццёвых збораў твораў і шмат чаго іншага. Нешта пісалася на злобу дня — і засталося ў сваім часе. Нешта дазволіла аўтару застацца жывым, атрымаць свае ўзнагароды й пасады — і дзякуй Богу.

Але разам з тым пісалася паэзія. Па дзіцячы наіўная і афарыстычна мудрая. Іранічная і самаіранічная. На дзіва свабодная, на фоне тагачаснай гісторыі. На дзіва еўрапейская, калі згадаць пра тагачасную палітычную геаграфію. Магчыма, найцікавейшая паэзія сваёй эпохі.

У гэтую кнігу ўвайшлі толькі 100 вершаў, але тыя, што з пэўнасцю “даехалі да нашчадкаў”. Тыя, што належаць да корпусу найлепшай беларускай паэзіі XX стагоддзя — і, безумоўна, будуць цікавыя чытачам у XXI. У зборніку няма вершаў, якія нас з-пад палкі прымушалі вучыць у школе. Але і школьнікам кніжка прыдасца: напрыклад, каб паказаць настаўнікам класнага паэта, якога яны яшчэ не ведалі.

Альгерд Бахарэвіч. Права на арытмію (паслямова)


Каб купіць Танк Максім. Абвяржэнне, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".