Валіцкі Анджэй. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм

Валіцкі Анджэй. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм
7.30 р.
Вага: 740 г
Памеры: 145x215 мм
5
Сярэдняя: 5 (1 голас )

Уступ Анджэя Мэнцвэля; пераклад з польскай А. Ластоўскага; навук. рэд. Г. Сагановіч. — Мінск: Медысонт, 2012. — 528 с. — (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд"). Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6982-61-6

Пераклад паводле Andrzej Walicki. Naród, nacjonalizm, patriotyzm. Wstęp Andrzej Mencwel / Prace wybrane, t. 1 Kraków: UNIVERSITAS, 2009 (klasycy współczesnej polskiej myśli humanistycznej).

У кнігу вядомага польскага гісторыка філасофіі і грамадскай думкі ўвайшлі працы, аб’яднаныя адной тэмай — праблемай нацыі ў польскім мысленні пасля падзелаў даўняй Рэчы Паспалітай. Аўтар імкнецца крытычна даследаваць розныя плыні нацыянальных ідэалогій у Польшчы ад шляхецкай дэмакратыі да 1918 г., выкарыстоўваючы інструментарый заходніх тэарэтыкаў нацыі.

Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, культуролагаў і палітолагаў.


Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі на фестывалі "Шэнгенка"


ЗМЕСТ 



Анджэй Валіцкі (нар. У 1930 г.) — гісторык філасофіі і грамадскай думкі. Спецыялізуецца на гісторыі мыслення ў Расіі і Польшчы, а таксама на даследаваннях марксізму. У 1960-я гады быў звязаны з т. зв. "варшаўскай школай гісторыі ідэі". У 1986—1999 г. узначальваў кафедру гісторыі ідэі ўніверсітэта Нотр-Дам, штат Індыяна, ЗША. З 1998 г. — сапраўдны чалец Польскай Акадэміі навук.


Каб купіць Валіцкі Анджэй. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм, націсніце кнопку "ДАДАЦЬ У КОШЫК".